1 У адказ Балдад Сугіт сказаў:
2 «Як доўга ты будзеш так гаварыць? А словы вуснаў тваіх — вецер навальнічны!
3 Ці ж Бог скажае прысуд або Усемагутны перакручвае тое, што справядліва?
4 І, калі сыны твае зграшылі супраць Яго і пакінуў Ён іх у руцэ правіннасці іх,
5 ты, калі на світанні ўздымешся да Бога і будзеш маліцца Усемагутнаму,
6 калі падыдзеш [да Яго] чысты і справядлівы, зараз устане Ён да цябе і дасць супакойнае жытло справядлівасці тваёй;
7 настолькі, што, калі пачаткі твае былі малыя, то рэшткі твае памножацца значна.
8 Спытай у даўнейшага пакалення і спасцігні глыбока ўспаміны бацькоў.
9 Мы — учарашнія і нічога не ведаем, бо дні нашыя на зямлі, быццам цень.
10 Хіба ж яны не навучаць цябе, не пагавораць з табою і ад шчырага сэрца не прамовяць слова?
11 Ці ж можа зелянець трыснёг без вільгаці або чарот расці без вады?
12 Нават калі ён у квецені і не вырываецца рукою, то засыхае раней за ўсе травы.
13 Такія дарогі ўсіх, што забываюцца пра Бога, і надзея бязбожнага загіне.
14 Спадзяванне яго — тонкая нітка, а надзея яго — быццам павуцінне.
15 Абапрэцца ён на дом свой, але той не ўстаіць, падапрэ яго, але ён не ўздымецца.
16 Здаецца ён вільготным да таго, як узыдзе сонца, і ў садзе яго праб’ецца парастак яго;
17 на кучы камянёў скопяцца карані яго, і застанецца жыць ён сярод камянёў.
18 Калі выкараняць яго з месца яго, яно адмовіцца ад яго і скажа: “Не ведаю цябе”.
19 Гэта вось радасць дарогі яго, каб ізноў з зямлі вырасталі іншыя.
20 Бог не адкіне шчырага і не падасць рукі ліхадзеям,
21 яшчэ напоўняцца вусны твае смехам і рот твой — радасным ускліканнем.
22 Тыя, што ненавідзяць цябе, агорнуцца сорамам, і не выстаіць палатка бязбожных».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 8 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.