1 Вось жа, надзея яго падмане яго: ён згіне ад аднаго выгляду яго.
2 Няма такіх смелых, каб патрывожыць яго, дык хто тады можа ўстаяць перад абліччам Маім?
3 Хто прыступіўся да яго і застаўся цэлым? Ну хто ж пад усім небам?
4 Не буду маўчаць пра члены яго і раскажу пра сілу і прыгажосць іх.
5 Хто адхіне верх адзення яго, і хто падойдзе да падвойных сківіц яго?
6 Хто адчыніць браму аблічча яго? Навокал зубоў яго — жах!
7 Цела яго, як літыя шчыты, скрэпленыя краменнай пячаткай.
8 Адзін з адным злучаюцца, нават паветра праз іх не пройдзе.
9 Адзін да аднаго шчыльна прылягае, і трымаюцца моцна, што не разлучацца.
10 Як чхне ён — святло блісне, а вочы ў яго — як павекі зараніцы.
11 З пашчы яго выходзіць полымя, быццам іскры агню вылятаюць.
12 З ноздраў яго выходзіць дым, як з гаршка нагрэтага і кіпячага.
13 Дыханне яго распальвае вуглі, і з пашчы яго выходзіць полымя.
14 У шыі яго заўсёды сіла, і перад абліччам яго крочыць трывога.
15 Мясістыя члены яго звязаны паміж сабою; сціснутыя, яны не здрыгануцца.
16 Сэрца яго зацвярдзела, як камень, і стала цвёрдым, як ніжні камень млынавы.
17 Калі ён устае, дрыжаць асілкі, паварочваюць назад са страху.
18 Хто кінецца на яго, меч яго не ўстаіць, ані дзіда, ані страла, ані панцыр,
19 бо жалеза лічыць ён за салому, а медзь — за гнілое дрэва.
20 Не палохае яго стралок, у сухую сцябліну ператварыліся для яго пушчаныя камяні.
21 Доўбня яму, як салома, і смяецца ён з посвісту шаблі.
22 Пад ім вострыя зломкі, і ён нібы гусенічны інструмент для ўціскання балота.
23 Ён глыбіню вод кіпяціць, як кацёл, і мора ператварае ў гаршчок намашчэнняў.
24 За сабой пакідае светлую сцежку, і бездань будзе здавацца сівізною.
25 Няма на зямлі сілы, якая прыраўнялася б да яго, ён створаны бясстрашным.
26 Ён глядзіць на ўсё высокае без страху: ён сам — валадар над усімі сынамі пыхлівасці».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 41 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.