1 У адказ сказаў Ёў:
2 «Часта я чуў такія рэчы! Усе вы нікчэмныя пацяшыцелі.
3 Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты [так] адказваеш?
4 Мог і я гаварыць падобна, як вы, ды няхай бы душа ваша была на месцы маёй душы. Распачаў бы я да вас прамову і ківаў бы на вас галавою сваёй,
5 падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі і не стрымліваў бы руху вуснаў маіх.
6 Калі гаварыць буду, не суцішыцца боль мой; і калі замаўчу, не адыдзе ён ад мяне;
7 а цяпер змардаваў мяне боль мой і Ты спустошыў усю сям’ю маю.
8 Маршчыны мае сведчаць супраць мяне, і паўстае змардаванасць перад абліччам маім, пярэчачы мне.
9 Гнеў Яго разрывае мяне, і супрацівіцца мне, і скрыгоча зубамі сваімі на мяне. Вораг мой утаропіў вочы свае на мяне.
10 Яны разявілі на мяне пашчы свае, і, наракаючы, б’юць мяне ў сківіцу, і, сабраўшыся разам, — супраць мяне.
11 Замыкае мяне Бог у несправядлівага і перадае мяне ў рукі бязбожнікаў.
12 Я, той самы задаволены калісьці, знянацку раструшчаны стаўся. Схапіў Ён мяне за шыю, зламаў мяне і паставіў мяне перад Сабою, быццам на знак.
13 Акружыў Ён мяне дзідамі Сваімі, разарваў клубы мае, не пашкадаваў; ды расцярушыў па зямлі печань маю.
14 Ён раздзірае мяне, рвучы і катуючы, абрушыўся на мяне, быццам волат.
15 Пашыў я радно сабе на скуру і схіліў да зямлі рог мой.
16 Твар мой пачырванеў ад плачу, а павекі мае пацямнелі,
17 хоць без правіннасці рукі мае, бо малітвы мае былі чыстыя.
18 О зямля! Не закрый крыві маёй, і хай крык мой не знойдзе ў табе месца, дзе б сціх.
19 Бо вось на небе Сведка мой і Той, Хто ведае мяне, — на вышынях.
20 Вешчуны мае — думкі мае: да Бога струменіцца вока маё.
21 О, каб чалавек мог так судзіцца з Богам, як судзіцца сын чалавечы са сваім прыяцелем,
22 бо вось, прамінуць кароткія гады, і я пайду шляхам, з якога не вярнуся!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 16 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.