1 І адказваў Ёў і сказаў:
2 Чуў я шмат такога; нікчэмныя суцешнікі ўсе вы!
3 Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?
4 І я мог бы гэтак сама сказаць, як вы, калі б душа вашая была на месцы маёй; узбурваўся б на вас словамі і ківаў бы на вас галавою маёю;
5 мацаваў бы вас языком маім і рухам губоў суцяшаў бы.
6 Ці кажу я, не спатольваецца скруха мая; ці перастаю, што адыходзіць ад мяне?
7 Але сёньня Ён стаміў мяне. Ты разбурыў усю сям’ю маю,
8 Ты пакрыў мяне маршчынамі ў сьведчаньне супроць мяне; паўстае на мяне зморанасьць мая, у твар дакарае мяне.
9 Гнеў Ягоны турзае і варагуе супроць мяне, скрыгоча на мяне зубамі сваімі; непрыяцель мой вострыць на мяне вочы свае.
10 Разьзявілі на мяне пашчу сваю; лаючыся б’юць мяне па шчоках; усе змовіліся супроць мяне.
11 Аддаў мяне Бог беззаконьніку і ў рукі бязбожных кінуў мяне.
12 Я быў спакойны, але Ён патрэс мяне; узяў мяне за шыю і пабіў мяне і паставіў мяне конам Сабе.
13 Абступілі мяне стралкі Ягоныя; Ён расьсякае вантробы мае і ня літуе, выліў на зямлю жоўць маю,
14 прабівае ўва мне праломіну за праломінай, бяжыць на мяне, як воін.
15 Вярэту пашыў я на скуру маю і ў пыл паклаў галаву маю.
16 Твар мой пачырванеў ад плачу, і на павеках маіх цень сьмерці,
17 пры ўсім тым, што няма рабунку на руках маіх, і малітва мая чыстая.
18 Зямля! не закрый маёй крыві, і хай ня будзе месца енку майму.
19 І сёньня вось на нябёсах Сьведка мой, і Заступнік мой у вышынях!
20 Красамоўныя сябры мае! Да Бога сьлёзіцца вока маё.
21 О, калі б чалавек мог спаборнічаць з Богам, як сын чалавечы з блізкім сваім!
22 Бо гадам маім прыходзіць канец, і я адыходжу ў дарогу незваротную.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 16 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.