1 А сёньня сьмяюцца зь мяне і малодшыя за мяне гадамі, тыя, чыіх бацькоў я не згадзіўся б пасадзіць разам з сабакамі статкаў маіх.
2 І сіла рук іхніх навошта мне? Над імі ўжо прайшоў час.
3 Беднасьцю і голадам змораныя, яны ўцякаюць у стэп бязводны, змрочны і апусьцелы;
4 скубуць зеляніну каля кустоў, і ягады ядлоўцавыя — хлеб іхні.
5 З суполкі выганяюць іх, крычаць на іх, як на злодзеяў,
6 каб жылі яны ў калдобінах патокаў, у цясьнінах зямлі і скалаў.
7 Равуць паміж кустамі, ціснуцца пад цернем.
8 Людзі адкінутыя, людзі бязь імя, адкіды зямлі!
9 Я і зрабіўся цяпер іхняй і ежаю іхняй гутаркі.
10 Яны грэбуюць мною, аддаляюцца ад мяне і не перастаюць пляваць перад абліччам маім.
11 Як што Ён разьвязаў повад мой і пабіў мяне, дык яны скінулі зь сябе кілзы перад абліччам маім.
12 З правага боку ўстае гэты вылюдак, зьбівае мяне з ног, кіруе свае пагібельныя шляхі да мяне.
13 А маю сьцежку сапсавалі: усё пасьпелі зрабіць дзеля маёй пагібелі, ня маючы памочніка.
14 Яны прыйшлі да мяне, як праз шырокую праломіну; з шумам кінуліся на мяне.
15 Жахі памкнуліся на мяне; як вецер, разьвеялася веліч мая, і шчасьце маё адляцела, як воблака.
16 І сёньня выліваецца душа мая; дні смутку агарнулі мяне.
17 Уначы ныюць ува мне косьці мае; дні смутку агарнулі мяне.
18 Вельмі цяжка здымаецца зь мяне вопратка мая; краі хітона ціснуць мяне.
19 Ён кінуў мяне ў бруд, і я зрабіўся, як пыл і попел.
20 Я заклікаю Цябе, і Ты ня слухаеш мяне, — стаю, а Ты толькі глядзіш на мяне.
21 Ты зрабіўся жорсткім да мяне, моцнаю рукою варагуеш супроць мяне.
22 Ты падняў мяне і прымусіў мяне насіцца па ветры і ламаеш мяне.
23 Так, я ведаю, што Ты прывядзеш мяне да сьмерці і ў дом збору ўсіх, што жывуць.
24 Правільна, Ён не працягне рукі Сваёй над домам касьцей: ці будуць яны крычаць пры сваім разбурэньні?
25 Ці ня плакаў я па тым, хто быў у горы; ці ня журылася душа мая па бедных?
26 Калі я чакаў дабра, прыйшло зло; калі я чакаў сьвятла, прыйшла цемра.
27 Мае вантробы кіпяць і не перастаюць; сустрэлі мяне дні смутку.
28 Я хаджу пачарнелы, але не ад сонца; устаю на сходзе і крычу.
29 Я зрабіўся братам шакалам і сябрам страўсам.
30 Мая скура пачарнела на мне, і косьці мае абгарэлі ад сьпёкі.
31 І цытра мая зрабілася панылаю, а жалейка мая — голасам сьлёзным.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 30 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.