1 А цяпер сьмяюцца з мяне маладзейшыя за мяне днямі, бацькоў якіх я грэбаваў пакласьці разам з сабакамі пры авечках маіх.
2 Бо сіла рук іхніх мне была не патрэбная. Поўня сілы іх мінула.
3 З бяды і з голаду яны зьнемагліся, і жывіліся ў [зямлі] бясплоднай, зруйнаванай і спустошанай.
4 Зьбіралі лебяду і хмызьнякі, і корань ядлоўца быў хлебам іхнім.
5 Спасярод сябе іх выкідалі і крычалі на іх, як на злодзеяў.
6 І жылі яны ў сухіх ярах, у ямах зямлі і ў скалах.
7 Раўлі яны ў хмызьняках і зьбіраліся пад цернямі,
8 сыны неразумных і сыны без імя, выгнаныя з зямлі.
9 А цяпер стаўся я для іх насьмешкай і зрабіўся ім у прыказку.
10 Яны брыдзяцца мяне і ўцякаюць далёка ад мяне, і не саромеюцца пляваць мне ў твар,
11 бо Ён разьвязаў пояс мой, і ўдарыў мяне, і яны скінулі вузду [з сябе] перад абліччам маім.
12 Праваруч паўстаюць падшыванцы і падстаўляюць нагу мне, і накіроўваюць на мяне сьцежкі загубы сваёй.
13 Папсулі яны дарогі мае, карыстаюцца з пакутаў маіх, і ня трэба ім дапамога.
14 Як праз вылом муру напалі яны на мяне, і спад руінаў выскокваюць.
15 Жахі агарнулі мяне; як вецер зьнікла веліч мая, і збаўленьне маё, як хмара, праляцела.
16 І цяпер выліваецца з мяне душа мая, і дні гора нахлынулі на мяне.
17 Ноччу [боль] пранізвае косткі мае, і тыя, што ядуць мяне, ня сьпяць.
18 Моцна прыстала да мяне адзеньне маё, і прыліпла сукня мая да мяне.
19 Ён кінуў мяне ў балота, і я стаўся падобны да пылу і попелу.
20 Я клічу Цябе, але Ты не адказваеш мне; стаю, але Ты не глядзіш на мяне.
21 Ты стаўся бязьлітасным для мяне і з моцаю бічуеш мяне рукою Тваёй.
22 Ты падняў мяне і пусьціў на вецер, і спустошыў мяне.
23 Ведаю, што Ты на сьмерць вядзеш мяне, і ў дом, дзе зьбярэцца ўсё жывое.
24 Хіба не працягвае рукі зруйнаваны? Ці не крычыць ён у няшчасьці сваім?
25 Ці ня плакаў я над пакрыўджаным? Ці душа мая не спагадала ўбогаму?
26 Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і шукаў сьвятла, але прыйшла цемра.
27 Нутро маё кіпіць і не змаўкае, нахлынулі на мяне дні гора майго.
28 Хаджу я счарнелы, але не ад сонца, устаю ў грамадзе і крычу.
29 Я стаўся братам для шакалаў і бліжнім для страусаў.
30 Скура мая счарнела на мне, і косткі мае высахлі ад сьпякоты.
31 Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 30 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.