1 І адказаў Эліфаз з Тэману, і сказаў:
2 «Калі мы пачалі з табою размову, можа і прыкра табе гэта, але пачатую размову хто ж можа спыніць?
3 Вось, ты павучаў многіх і рукі самлелыя ўмацоўваў.
4 Словы твае ўмацоўвалі кволых і каленям дрыготкім надавалі сілы.
5 Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.
6 Ці ж страх твой [перад Богам] ня быў надзеяй тваёй, і дасканаласьць шляхоў тваіх ці ж не была спадзяваньнем тваім?
7 Прыгадай, ці загінуў хто нявінны, або ці былі зьнішчаны справядлівыя?
8 Часьцей бачыў я [зьнішчэньне] тых, што дапускаюцца злачынства і няпраўды, і самі яны зьбіраюць плады рук сваіх.
9 Ад гневу Божага яны гінуць, і ад полымя гневу Ягонага зьнікаюць.
10 Рыканьне ільва і голас ільвіцы сьціхае, зубы львянятаў крышацца.
11 Леў гіне з нястачы здабычы, малыя львяняткі разьбягаюцца.
12 І дайшло да мяне слова таемнае, і прыняло вуха маё шэпт ягоны.
13 У жаху відзежу начнога, калі звычайна людзей сон агартае,
14 ахапіў мяне страх і дрыжаньне, так што ўсе косткі мае трэсьліся.
15 Калі дух прайшоў перада мною, дыбарам сталі валасы на целе маім.
16 І стаў нехта, але я не пазнаў вобліку ягонага, постаць стала перад вачыма маімі, і пачуў я голас нібы лёгкага ветру:
17 “Ці чалавек больш праведны за Бога, або ці можа ён быць чысьцейшы за Творцу свайго?
18 Ён слугам Сваім не дае веры, і ў анёлах Сваіх знаходзіць правіннасьць.
19 Тым больш у тых, што жывуць у хатах гліняных, падмурак якіх — пясок, і нішчэюць яны, быццам моль.
20 Ад раніцы да вечара счэзнуць; ніхто імі не пацікавіцца, і прападуць вечна.
21 І ўсё астатняе будзе аднята ў іх, і памруць яны, бо ня маюць розуму”.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 4 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.