1 І перасталі тыя тры чалавекі адказваць Ёву, бо ён быў праведны ў вачах сваіх.
2 І ўзгарэўся гневам Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, з роду Рама. І запалаў ён гневам на Ёва, бо той лічыў душу сваю больш праведнай за Бога.
3 І запалаў гнеў ягоны таксама на сяброў ягоных, што не знайшлі яны адказу яму, але [толькі] вінавацілі Ёва.
4 І чакаў Элігу, калі Ёў гаварыў, бо яны былі старэйшымі за яго днямі.
5 І ўбачыў Элігу, што тыя тры ня маюць адказу ў вуснах сваіх, і запалаў гнеў ягоны.
6 І адказаў Элігу, сын Барахеэля Бузяніна, і сказаў: «Я — малодшы за вас днямі, а вы — старэйшыя, дзеля гэтага я вагаўся і баяўся выказваць вам думку сваю.
7 Я казаў сабе: “Няхай [многія] дні гавораць, і няхай шматгадовы вучыць мудрасьці”.
8 Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне.
9 Не [заўсёды] шматгадовы — мудры, і ня [толькі] старыя разумеюць суд.
10 Таму я кажу: “Паслухайце мяне, і я выкажу веданьне сваё”.
11 Вось, чакаў я на словы вашыя, і настаўляў вуха на разумнасьць вашую, пакуль вы шукалі словаў,
12 і намагаўся, каб мне зразумець вас. І вось, няма такога, хто аспрэчыць Ёва, і хто можа адказаць на словы ягоныя.
13 Не кажыце: “Мы знайшлі мудрасьць. Няхай Бог пераможа яго, а не чалавек”.
14 Ня супраць мяне словы [Ёва], і не паводле словаў вашых адкажу яму.
15 Яны спалохаліся, і не адказваюць болей, і ня маюць ужо словаў.
16 Яшчэ пачакаў я, яны не гаварылі, стаялі і болей не адказвалі.
17 Я таксама адкажу ў сваю чаргу, і выкажу думку маю.
18 Бо я поўны словаў, і сьціскае дыханьне ў-ва мне дух мой.
19 Таксама нутро маё, як віно закаркаванае, што разрывае новыя мяхі.
20 Няхай я скажу і стане лягчэй крыху, адкрыю вусны мае і адкажу.
21 Ня буду зьвяртаць увагі на асобу, і ня буду патураць чалавеку,
22 бо ня ўмею лісьлівіць, іначай няхай адразу возьме мяне Творца мой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 32 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.