1 І адказаў Элігу, і сказаў:
2 «Што ты лічыш слушным, калі ты сказаў: “Праведнасьць мая большая, чым у Бога”?
3 Бо ты сказаў: “Што за карысьць мне і што я атрымаю з гэтага, чым калі б я грашыў?”
4 Я адкажу табе словамі, і сябрам тваім з табою.
5 Паглядзі на неба і пабач; паглядзі на аблокі, яны вышэйшыя за цябе.
6 Калі ты саграшыш, што зробіш ты Яму? І калі грахі твае памнажаюцца, чым ты зашкодзіш Яму?
7 А калі будзеш праведны, што дасі Яму? Або што Ён атрымае з рукі тваёй?
8 Чалавеку, падобнаму да цябе, ліхота твая [шкодзіць], а праведнасьць твая [патрэбна] сыну чалавечаму.
9 Ад мноства прыгнятальнікаў яны галосяць, з прычыны [цяжкага] рамяна моцных.
10 Але [ніхто] ня кажа: “Дзе ж Бог, Які стварыў мяне, Які дае сьпевы ўначы,
11 Які вучыць нас болей, чым жывёлаў зямных, і больш, чым птушак нябесных, робіць нас мудрымі?”
12 Там яны лямантуюць, але Ён не адказвае ім з прычыны пыхлівасьці злачынцаў.
13 Толькі марноты ня слухае Бог і ня бачыць Усемагутны.
14 Хоць ты сказаў, што ня бачыш Яго, разгляд [справы] — перад абліччам Ягоным, і ты чакай на Яго.
15 І цяпер, калі не палае гнеў Ягоны, Ён не зважае зашмат на нягоднасьць.
16 Надарма Ёў адчыніў вусны свае і множыць прамовы бяздумныя».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 35 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.