1 У адказ Ёў сказаў:
2 «І сёння з горыччу жальба мая, бо рука Яго ўзнеслася цяжарам над стогнам маім.
3 О, каб я спазнаў, дзе знайсці Яго, і каб падышоў да пасада Яго!
4 Пакладу я перад Ім суд і напоўню вусны свае нараканнямі,
5 каб ведаў я словы, якімі Ён адкажа мне, і каб зразумеў, што Ён будзе гаварыць мне.
6 Ці ж з вялікім запалам будзе Ён спрачацца са мною? Не! Ён будзе толькі слухаць!
7 Тады справядлівы будзе судзіцца з Ім, і ад Суддзі свайго пайшоў бы я ў цэласці.
8 Калі пайду я на ўсход — Ён не з’явіцца, і калі пайду на захад — не здагадаюся, дзе Ён.
9 Калі далей пайду налева, не знайду Яго; калі павярну направа, не ўбачу Яго.
10 А Ён ведае дарогу маю, і калі выпрабуе мяне, я выйду [чысты], як золата.
11 Нага мая трымаецца слядоў Яго, я пільную дарогу Яго і не збочваю з яе.
12 Ад загадаў вуснаў Яго не адступаюся, і ў сэрцы сваім захоўваю словы вуснаў Яго.
13 Бо Ён адзіны, і хто адштурхне Яго? І што толькі хоча душа Яго, тое робіць.
14 Калі Ён на мне споўніў волю Сваю, то і іншых падобных рэчаў ёсць у Яго багата.
15 Таму я хвалююся ў прысутнасці Яго і, калі гляджу на Яго, ахоплены страхам.
16 Бог улагодзіў сэрца маё, і Усемагутны ўстрывожыў мяне,
17 бо не загінуў я ад надыходу цемры і змрок не агарнуў аблічча майго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 23 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.