1 І дадаў яшчэ Ёў, пачынаючы прыпавесць сваю, і сказаў:
2 «Хто мне дасць, каб стаўся я, як у даўнія месяцы, у тыя дні, калі Бог ахоўваў мяне,
3 калі светач Яго свяціў над галавой маёй і пры святле Яго хадзіў я ў цемры,
4 калі яшчэ жыў у днях юнацтва майго, калі Бог быў спагадным у палатцы маёй,
5 калі са мною быў Усемагутны і дзеці мае — вакол мяне,
6 калі малаком я мыў ногі свае і скала выдавала для мяне ручаі алею.
7 Калі я выходзіў да гарадской брамы і на плошчы рыхтаваў сабе сядзенне,
8 бачылі мяне юнакі і хаваліся, а старыя, падняўшыся, стаялі.
9 Князі пераставалі гаварыць і клалі палец на вусны свае.
10 Правадыры спынялі голас свой, і язык іх прыліпаў да іх паднябення.
11 Вуха, што чула мяне, дабраслаўляла мяне, і вока, якое бачыла, сведчыла за мяне,
12 бо я вызваляў гаротніка, які лямантаваў, і сірату, які не меў апекуна.
13 Дабраславенства таго, каму была наканавана смерць, сыходзіла на мяне, і сэрца ўдавы рабіў я радасным.
14 Я апрануўся ў справядлівасць і прыбраўся, як плашчом і вянцом, судом сваім.
15 Вокам быў я сляпому і нагой — кульгаваму.
16 Бацькам быў для беднага і справу незнаёмага чалавека пільна разбіраў.
17 Я раздзіраў пашчу злачынцу і вырываў з зубоў яго здабычу.
18 І гаварыў я: “У гняздзе сваім памру я і, як пальма, памножу дні.
19 Корань мой адкрыты каля вады, і раса будзе ляжаць на галінах маіх.
20 Слава мая заўсёды будзе аднаўляцца, і лук мой у руцэ маёй умацуецца”.
21 Тыя, хто мяне слухалі, захапляліся і з павагаю маўчалі на параду маю.
22 Да слоў маіх не асмельваліся нічога дадаць, і мова мая акроплівала іх.
23 Чакалі мяне, як дажджу, і адкрывалі вусны свае, як на дождж позні.
24 Калі часам усміхаўся я да іх, не верылі, і святло твару майго не падала на зямлю.
25 Калі хацеў прыйсці да іх, сядзеў першы і, хаця сядзеў, як кароль у атачэнні войска, аднак жа быў суцяшальнікам засмучаных.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 29 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.