1 І сказаў Ёў у адказ:
2 «Сапраўды: вы толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасць.
3 І ў мяне ёсць сэрца, як і ў вас, і не ніжэйшы я за вас; хто ж не ведае таго, што вы ведаеце?
4 Той, хто высмейваецца сваім сябрам, як я, будзе прызываць Бога, і Ён выслухае яго; але будзе высмейвацца беззаганнасць справядлівага.
5 Свяцільнік занядбаны ў думках тых, якія жывуць бяспечна, прыгатаваны для тых, хто хістаецца ў хадзе.
6 Спакойныя палаткі рабаўнікоў і бяспечныя для тых, што гнявяць Бога, быццам Бог вядзе іх за руку.
7 Аднак жа, запытайся ў жывёлы, і яна навучыць цябе, і птушак паднебных, і яны пакажуць табе.
8 Пагавары з зямлёю, і яна навучыць цябе; і раскажуць рыбы марскія.
9 Хто з іх усіх не ведае, што рука Божая стварыла ўсё гэта?
10 У Яго руцэ — душа кожнай жывой істоты і дух усяго цела чалавечага.
11 Ці ж не вуха адрознівае словы, і ці не паднябенне каштуе сваю ежу?
12 У старых ёсць мудрасць, а ў даўгавечных — разважнасць.
13 У Яго ёсць мудрасць і сіла, Ён мае раду і разуменне.
14 Калі Ён разбурыць, то няма таго, хто адбудуе; калі Ён замкне чалавека, няма таго, хто б адчыніў.
15 Калі Ён затрымае воды, яны перасохнуць; і калі выпусціць іх, яны зруйнуюць зямлю.
16 У Яго ёсць сіла і мудрасць, Ён ведае і ашуканца, і таго, каго падманваюць.
17 Ён выводзіць радцаў пазбаўленымі багацця, а суддзяў — спустошанымі.
18 Ён развязвае пояс цароў і вяроўкай абвязвае іх сцёгны.
19 Ён даводзіць святароў да спустошанасці і скідае магнатаў,
20 змяняючы вусны праўдзівых і забіраючы вучонасць старых.
21 Вылівае пагарду на князёў і аслабляе пояс магутных.
22 Ён выяўляе глыбіннае з цемры і выводзіць да святла цень смерці.
23 Ён памнажае народы і нішчыць іх, і людзей пашырае і губіць, а знішчаных ізноў аднаўляе.
24 Ён змяняе ход думак зямных валадароў народа і падманвае іх; і ўчыніць Ён, каб яны блукалі па забытых шляхах.
25 Яны будуць хадзіць навобмацак, быццам у цемры, а не ў святле, і ўчыніць Ён, каб яны блукалі, як п’яныя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёва, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.