1 Чалавек, народжаны жонкаю, малачасны й поўны клопату.
2 Ён выходзе, як кветка, і зразаецца; уцякае, бы сьцень, і ня трывае.
3 І на гэтага ж Ты адчыняеш вочы Свае й мяне вядзеш на суд із Сабою?
4 Хто ўдасца чысты ад нячыстага? Ні водзін.
5 Калі яму дні азначаны, і лік месяцаў яго ў Цябе; калі Ты азначыў яму граніцу, каторую ён не пярэйдзе;
6 Дык адхініся ад яго; хай ён супачыне, пакуль ня сконча, як найміт, дня свайго.
7 Бо ё дзерву надзея, што яно, калі й будзе ссечана, ізноў адменіцца, і атожылы не перастануць,
8 Калі й застрэў у зямлі карэнь яго, і пень яго замер у пыле,
9 Ад паху вады яно будзе пукацца й пусьце пагоны, як расьліна.
10 А муж памірае й гніець; сканае людзіна, і йдзе яна?
11 Адходзяць воды з мора, і рака ападае а высыхае:
12 І людзіна ляжа і ня ўстане; аж да сканчэньня неба не прачхнуцца і ня ўстануць ад сну свайго.
13 О, калі б Ты ў шэолю схаваў мяне і таіў мяне, пакуль пройдзе гнеў Твой; прызначыў імне рок і потым успомнеў аб імне!
14 Як памрэць муж, ці ажывець ён? Усі дні прызначанага імне часу я ждаў бы, пакуль прыйдзе імне адмена.
15 Ты загукаеш, і я адкажу Табе; дзела рук Сваіх Ты зажадаеш;
16 Бо цяпер Ты лічыш сігні мае, і ці ня цікуеш грэху майго;
17 Запячатаваны ў зьвязку выступ мой, і Ты зашыў бы віну маю.
18 Але гара, валячыся, развалюецца, і скала зыходзе зь месца свайго;
19 Вада сьцірае камяні, паводка яе змывае земны пыл, — так і надзею чалавека Ты нішчыш.
20 Перамагаеш яго на век, і ён адыходзе; мяняеш яму від, і адсылаеш яго.
21 Сыноў ягоных усьціваюць, і ён ня ведае гэтага; іх паніжаюць, і ён ня цяме іх.
22 Ён чуе толькі боль собскага цела свайго і плача толькі па сабе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 14 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.