1 І адказаваў Софар Наамацянін, і сказаў:
2 «Ціж на множасьць словаў нельга даць адказу, і ціж праўда гаваруна?
3 Выдумкамі сваімі ты сіліў маўчэць сьмяротных і зьдзекаваўся, і ня было каму засароміць цябе.
4 Ты сказаў: "Чыстая навука мая, і чысты я ў ваччу Тваім".
5 Але калі б сталася, што Бог загукаў, і адчыніў вусны Свае да цябе,
6 І каб азнайміў табе тайны мудрасьці, бо ты ўдвая заслужыў кары! І ведай, што Бог спаганяе зь цябе меней, чымся ё бяспраўя твайго.
7 Ці можаш скуманьням знайсьці Бога? Ці можаш канчальна знайсьці Ўсемагучага?
8 Ён вышшы за нябёсы, — што можаш зрабіць? глыбшы за пеклу, — што можаш даведацца?
9 Даўжэйшая за зямлю мера Ягоная й шыршая за мора.
10 Калі Ён пройдзе, і зачыне, і зьбярэць, хто можа пераказіць Яму?
11 Бо Ён знае сьмяротных, манлівых, і бача ашуку, і ці пакіне бяз увагі?
12 А пусты чалавек зразумее тады, як асьліца народзе чалавека.
13 Калі ты добра наснудзіш сэрца свае, і выцягнеш да Яго далоні свае,
14 Калі ё ашука ў руццэ тваёй, аддаль яе, і ня дай бяспраўю жыць у буданох сваіх;
15 Дык тады падыймеш відзеньне свае бяз плямы, будзеш бясьпечны і ня будзеш баяцца.
16 Забудзешся няшчасьце; успомніш, як воды, што працякалі.
17 І лепшае за паўдня станецца жыцьцё твае; цемнь яго будзе, як раньне.
18 І будзеш мець даверлівасьць, бо ё надзея; і абкапаеш навокал сябе, і будзеш ляжаць у бясьпечнасьці.
19 Ляжаш, і ніхто цябе не спалохае; шмат хто будзе прасіць цябе.
20 А вочы нягодных выцякуць, і пацехі будуць страчаны імі; і надзея іхная, як выдых душы».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ёвава, 11 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.