1 Па гэтых здарэньнях, за дзяржавы Артаксэркса, караля Пэрскага, Езра, сын Сэраі, сына Азарынага, сына Гілччынага,
2 Сына Шалумовага, сына Садокавага, сына Агітувавага,
3 Сына Амарынага, сына Азарынага, сына Мараёфавага,
4 Сына Зэражынага, сына Буккавага,
5 Сына Авішуінага, сына Фінегасавага, сына Елеазаровага, сына Аарона, найвышшага сьвятара, —
6 Гэты Езра вышаў з Бабілёну. Ён быў дазнаны пісар у Праве Масеявым, каторае СПАДАР, Бог Ізраеляў, даў. І кароль абдараваў яго ўсім на ягоную просьбу, подле рукі СПАДАРА, Бога ягонага, на ім.
7 Узышлі із сыноў Ізраелявых а ізь сьвятароў а Левітаў а пяюноў а брамнікаў а нефінеяў да Ерузаліму сёмага году караля Артаксэркса.
8 І прышоў ён да Ерузаліму пятага месяца, сёмага ж году караля;
9 Бо першага дня першага месяца пачаў ён узыходзіць із Бабілёну, і першага дня пятага месяца прышоў да Ерузаліму, подле добрае рукі Бога ягонага над ім;
10 Бо Езра прыгатаваў сэрца свае да тога, каб скумаць Права СПАДАРОВА, і паўніць, і вучыць у Ізраелю ўставаў а судоў.
11 І во адпіс лісту, каторы даў Артаксэркс Езру, сьвятару, пісьменьніку, пісьменьніку слоў расказаньняў СПАДАРОВЫХ і ўставаў Ягоных Ізраелю:
12 «Артаксэркс, кароль каралёў, Езры сьвятару, дасканальнаму пісьменьніку права Бога нябёснага, і гэтак далей.
13 Я выдаў загаду, што ўсі зь люду Ізраелявага, а ізь сьвятароў а Левітаў у маім гаспадарстве, каторыя хацелі б самахоць ісьці да Ерузаліму, каб ішлі з табою.
14 Як цябе пасылае кароль а сямёх райцаў ягоных, даведацца да Юдэі а Ерузаліму подле права Бога, каторае ў руццэ тваёй,
15 І завезьці срэбра а золата, каторае кароль а райцы ягоныя самахоць абраклі Богу Ізраеляваму, каторага сяліба ў Ерузаліме,
16 І ўсе срэбра а золата, каторае ты зможаш знайсьці ў краіне Бабілёнскай, із самахотнымі дарамі люду а сьвятароў, ахвотна даруючых на дом Бога свайго, каторы ў Ерузаліме;
17 Дык без адвалокі купі за гэтыя грошы валы, бараны, баранчыкі, і хлебныя аброкі да іх, узьліваньні да іх, і прынясі іх на аброчнік дому Бога вашага ў Ерузаліме.
18 І што здаецца добрым табе а братом тваім зрабіць із засталага срэбра а золата, рабіце подле волі Бога вашага.
19 І судзьдзе, што дана табе да службаў у доме Бога твайго, пастанаві перад Богам Ерузалімскім.
20 І іншае патрэбнае да дому Бога твайго, што ты прызнаеш патрэбным, давай з дому каралеўскіх скарбаў.
21 І я, кароль Артаксэркс, даю загаду ўсім вартаўніком скарбаў, скарбнікам, каторыя за ракою: усе, чаго будзе вымагаць ад вас Езра сьвятар, пісьменьнік Права Бога нябёснага, рабіце без адвалокі:
22 Да сту таланяў срэбра, і да сту мераў пшонкі, і да сту барылак віна, і да сту ж барылак алівы, а солі без азначаньня.
23 Усе, што расказаў Бог нябёсны, мае рабіцца борзда да дому Бога нябёснага; бо чаму быў бы гнеў супропі каралеўства каралёвага а сыноў ягоных?
24 І наказуем вам, што на нікога ізь сьвятароў а Левітаў, пяюноў, брамнікаў, нефінеяў а службітоў пры гэтым доме Божым не накладаць ані мыта, ані дані, ані падачкаў.
25 Ты ж, Езра, подле мудрасьці Бога свайго, каторая ў руццэ ў цябе, прызнач ураднікаў а судзьдзяў, каторыя маюць судзіць увесь люд за ракою, усіх, каторыя знаюць правы Бога твайго; і вучыце тых, што ня знаюць.
26 І хто ня будзе паўніць Права Бога твайго і права каралёвага, таго без адвалокі судзіце на сьмерць або на выгнаньне, або на грашавую кару, або на вязьніцу».
27 Дабраславёны СПАДАР, Бог бацькоў нашых, што ўлажыў у сэрца каралёва, прыбраць дом СПАДАРОЎ, каторы ў Ерузаліме,
28 І сьхінуў на мяне ласку караля а райцаў ягоных а ўсіх магутных князёў каралёвых! І я пасіліўся, бо рука СПАДАРА, Бога майго, над імною, і я зьбер із Ізраеля галоўных мужоў ісці з імною.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Кніга Эзрына, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.