1 І сталася чацьвертага году караля Дара, што было слова СПАДАРОВА да Захары, чацьвертага дня дзявятага месяца, Хісьлева,
2 І паслалі бэтэльскія Шэрэцэра а Рэґем-Мелеха а людзёў іхных маліць від СПАДАРОЎ,
3 Казаць сьвятаром, што ў доме СПАДАРА войскаў, а прарокам, кажучы: «Ці мог бы я плакаць пятага месяца, аддзяліўшыся, як я рабіў гэта так шмат год?»
4 І было да мяне слова СПАДАРА войскаў, кажучы:
5 «Гукай усяму люду зямлі і сьвятаром, кажучы: "Як вы поставалі і былі ў жалобе пятага а сёмага месяца гэтыя семдзясят год, ці вы Імне, Імне пост поставалі?
6 І як вы елі, і як вы пілі, ці ня дзеля сябе вы елі а пілі?
7 Ці ня мелі слухаць слоў, што СПАДАР агалашаў першымі прарокамі, як Ерузалім быў населены й быў бясьпечны, і месты яго навокал яго, як неселена было паўдня й раўніна?"»
8 І было слова СПАДАРОВА да Захары, кажучы:
9 «Гэтак казаў СПАДАР войскаў, кажучы: "Суд праўдзівы судзіце й будзьце міласэрныя а спагадлівыя кажны да брата свайго;
10 І ўдавы а сіраты, чужаземца а беднага ня ўціскайце, і ліха людзіна супроці брата свайго ня думайце ў сэрцах сваіх".
11 Але яны адмовіліся ўважаць, і абярнулі бунтоўныя плечы, і ацяжарылі вушы свае, каб ня чуць,
12 І скалянілі сэрцы свае як дыямэнт, каб ня слухаць права а слоў, што пасылаў СПАДАР войскаў Духам Сваім першымі прарокамі; і быў вялікі гнеў ад СПАДАРА войскаў.
13 Затым было: як Я гукаў, а яны ня слухалі, так яны гукалі, а Я ня слухаў, — кажа СПАДАР войскаў. —
14 І Я разьвеяў іх меж усіх народаў, каторых яны ня зналі, і зямля спусьцела просьле іх, ажно ні водзін чалавек не праходзіў ані зварачаўся, бо яны абярнулі жаданую зямлю ў пустыню».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.