Библия Бокун Пераклад Антонія Бокуна

Захарыі, 7 Захарыі, 7 глава

1 І сталася ў чацьвёртым годзе валадара Дарыя, і было слова ГОСПАДА да Захарыі ў чацьвёрты дзень дзявятага месяца Кісьлеў.
2 І паслалі з Бэтэля Шарэцэра і Рэгэм-Мэлеха і людзей іхніх маліць аблічча ГОСПАДА,
3 каб сказаць сьвятарам, якія ў Доме ГОСПАДА Магуцьцяў, і прарокам, кажучы: «Ці маю я плакаць у пятым месяцы з пасьвячэньнем, як я рабіў гэта шмат гадоў?»
4 І было да мяне слова ГОСПАДА Магуцьцяў, кажучы:
5 «Кажы ўсяму народу і сьвятарам, кажучы: “Калі вы посьцілі і былі ў жалобе ў пятым і ў сёмым месяцы гэтыя семдзясят гадоў, ці вы для Мяне постам посьцілі?
6 І калі вы елі, і калі пілі, ці ж ня дзеля сябе вы елі і пілі?
7 Ці ж [гэта] ня тыя словы, якія абвясьціў ГОСПАД праз рукі прарокаў ранейшых, калі Ерусалім быў заселены і ў супакоі, і гарады ягоныя вакол яго, і Нэгеў, і Шэфэля былі заселеныя?”»
8 І было слова ГОСПАДА да Захарыі, кажучы:
9 «Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Судзіце суд паводле праўды і будзьце літасьцівыя кожны да брата свайго.
10 І ўдавы, і сіраты, і прыхадня, і беднага не ўціскайце, і зла ня думайце супраць брата свайго ў сэрцы сваім”.
11 Але яны адмовіліся прыхіліць вуха і павярнуліся бунтоўна сьпінаю, і вушы свае зрабілі цяжкімі, каб ня чуць,
12 і сэрцы свае зрабілі як крэмень, каб ня чуць Закону і словаў, якія пасылаў ГОСПАД Магуцьцяў Духам Сваім праз рукі прарокаў; і быў гнеў вялікі ад ГОСПАДА Магуцьцяў.
13 “І сталася, што калі Я клікаў, яны ня чулі. Так і яны будуць клікаць, і Я ня буду чуць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
14 І Я разьвеяў іх паміж усіх народаў, якіх яны ня ведалі, і зямля спустошаная пасьля іх, ажно няма нікога, хто б праходзіў ці вяртаўся. І яны ператварылі зямлю жаданую ў пустэчу”».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захарыі, 7 глава. Пераклад Антонія Бокуна

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.