1 І было слова СПАДАРА войскаў, кажучы:
2 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Завідаваў Я праз Сыён вялікай завісьцяй і вялікім гневам Я завідаваў".
3 Гэтак кажа СПАДАР: "Зьвярнуся Я да Сыёну й буду жыць у Ерузаліме, і будзе звацца Ерузалім местам праўды, і гара СПАДАРА войскаў — сьвятою гарою".
4 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Яшчэ будуць сядзець старыя на вуліцах Ерузаліму, кажны а кажная з палкаю свайго ў руццэ сваёй з прычыны множасьці дзён.
5 І на вуліцах места гэтага будзе поўна хлопчыкаў і дзевачак, на вуліцах яго гуляючых".
6 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Калі чудоўнае ў вачох засталых ізь люду гэтага гэтых дзён, нягож таксама будзе чудоўным у ваччу Маім?" — агалашае СПАДАР войскаў.
7 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Вось, Я вывальню люд Свой з усходняга краю і з краю заходзячага сонца;
8 І прывяду іх, і будуць яны жыць у Ерузаліме, і будуць Імне людам, а Я буду ім Богам у праўдзе а справядлівасьці".
9 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Умацуйце рукі вашы вы, што чуеце гэтыя словы гэтых дзён із вуснаў прарокаў, каторыя былі ў дзень закладзінаў дому СПАДАРА войскаў, да пастанаўленьня палацу;
10 Бо перад гэтымі днямі ня было заплаты за наймо людзіны альбо якое-колечы заплаты за наймо жывёлы; ані выходзячаму, ані ўходзячаму ня было супакою ад непрыяцеля, бо Я дапусьціў кажнага чалавека супроці прыяцеля ягонага.
11 А цяпер ня так, як за пярэдніх дзён, Я буду да астачы гэтага люду, — агалашае СПАДАР войскаў; —
12 Бо засеяньне будзе ў супакою, віно дасьць плод свой, і зямля дасьць прыбытак свой, і нябёсы дадуць расу сваю, і Я аддам у дзяржаныя астачы люду гэтага ўсе гэта.
13 І станецца, што як вы былі праклёнам у народаў, доме Юдзін а доме Ізраеляў, так Я выбаўлю вас, і вы будзеце дабраславенствам; ня бойцеся: няхай умацуюцца рукі вашы!"
14 Бо гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Як я думаў зрабіць вам ліха, як айцове вашы гнявілі Мяне, — кажа СПАДАР войскаў, — і не шкадаваўся;
15 Так ізноў Я наважыў гэтых дзён зрабіць дабро Ерузаліму а дому Юдзінаму: ня бойцеся!
16 Гэта вы маеце рабіць: гукайце праўду адзін аднаму, праўду а суд супакою судзіце ў брамах сваіх;
17 І няхай ніхто з вас ня думае ў сэрцу сваім празь ліха прыяцелю свайму, і хвальшывае прысягі ня любіце, бо ўсе гэта я ненавіджу", — агалашае СПАДАР».
18 І было слова, СПАДАРОВА імне, кажучы:
19 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Пост чацьвертага месяца і пост пятага, і пост сёмага, і пост дзясятага будзе дому Юдзінаму радасьцяй а весялосьцяй а добрымі ўрочыстасьцьмі; адно любіце праўду а супакой".
20 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Яшчэ станецца, што будуць прыходзіць люды а жыхары шмат якіх местаў;
21 І пойдуць жыхары аднаго места да другога, кажучы: "Пайдзіма, пайдзіма маліць від СПАДАРОЎ і шукаць СПАДАРА войскаў; пайду й я’.
22 І прыйдуць шмат якія люды а дужыя народы шукаць СПАДАРА войскаў у Ерузаліме і маліць від СПАДАРОЎ".
23 Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Тых дзён станецца, што ўхопяцца дзесяцёх чалавекаў з усіх моваў народаў, нават ухопяцца за крысо Юдэя, кажучы: ’Пайдзіма з вамі, бо мы чулі — з вамі Бог’"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 8 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.