1 Прасіце ў СПАДАРА дажджу ў пару апошняга дажджу: СПАДАР блісьнець маланкаю й дасьць лівун, кажнаму траву на полю.
2 Бо хатнія балваны гукалі пустое, і варажбіты бачылі ману і манлівыя сны абяшчалі, яны дарма цешаць; затым яны пацягнуліся, як чарада, гаравалі, бо ня было пастыра.
3 «На пастыроў загарэўся гнеў Мой, і да казлоў Я даведаўся, бо даведаўся СПАДАР войскаў да чарады Свае, дому Юдзінага, і пастанавіў іх, як прыгожага каня Свайго на вайне.
4 Зь яго — вугол, зь яго — гвозд, зь яго — ваенны лук, зь яго выйдуць усі дзяржаўцы разам.
5 І яны будуць, як дужасілы, каторыя топчуць вулічнае балота ў бітве, і будуць біцца, бо СПАДАР ізь імі, і засаромяць коньнікаў на конях.
6 І ўмацую дом Юдзін, і дом Язэпаў выбаўлю, і зьвярну іх; бо Я паспагадаў ім, і яны будуць, быццам Я ня кідаў іх, бо Я СПАДАР, Бог іхны, і адкажу ім.
7 І Яхрэм будзе, як дужасіл, і разьвяселіцца сэрца іхнае, як ад віна; нават сынове іхныя абачаць і пацешацца; сэрца іхнае будзе цешыцца ў СПАДАРУ.
8 Засьвішчу ім і зьбяру іх, бо Я адкупіў іх, і будуць мнажыцца, як мнажыліся;
9 І расьсею іх меж людаў, і ў далёкіх краёх яны будуць успамінаць Мяне, і будуць жыць ізь дзецьмі сваімі, і зьвернуцца;
10 І зьвярну іх ізь зямлі Ягіпецкае, і з Асыры зьбяру іх, і да зямлі Ґілеадзкае а да Лібану прывяду іх, і ня стане месца ім.
11 І ён пройдзе мора ў немарасьці, і зразе ў мору хвалі, і высахнуць усі глыбіні ракі, і зваліцца пыха Асыры, і ськіпетра ад Ягіпту адыймецца.
12 І Я змацню іх у СПАДАРУ, і ў іменю Ягоным будуць хадзіць», — агалашае СПАДАР.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 10 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.