1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА на зямлю Гадрах, а Дамашк — будзе супачынкам Ягоным, бо да СПАДАРА зьвернецца вока людзкое і ўсіх плямёнаў Ізраелявых.
2 І Гамаф таксама граніца яго, Тыр а Сыдон, дарма шо ён будзе вельма мудры.
3 І пастанавіў сабе Тыр моцны горад, і назьбіраў срэбра, як пылу, і чыстага золата, як вулічнага балота.
4 Вось, Спадар пражанець яго і зразе сілу ягоную на мору, і ён будзе зжэрты цяплом.
5 Абача гэта Ашкелон і спалохаецца, і Ґаза, і вельма засмуціцца, і Екрон; бо спадзева яго будзе засаромлена, і загіне кароль у Ґазе, і Ашкелон будзе не заселены.
6 І будзе жыць бязбацькавіч ув Ашдодзе, і Я адатну пыху Пілішчан.
7 І адбяру кроў ягоную з роту ягонага і агіды ягоныя з памеж зубоў ягоных; але тый, што застанецца, нават тый будзе Богу нашаму, і ён будзе, як вайводца ў Юдзе, і Екрон, як Евусэй.
8 І Я разьлягуся табарам каля дому Свайго дзеля войска, дзеля таго, хто праходзе, і дзеля таго, хто зварачаецца, і ня пройдзе больш перазь іх уцісканьнік; бо цяпер я буду бачыць ачыма Сваіма.
9 Вельма цешся, дачка Сыёну, гукай, дачка Ерузаліму: вось, Кароль твой прыходзе да цябе, справядлівы й маючы спасеньне, Ён лагодны й сядзячы на асьле а на асьляняці, сыну асьліцы.
10 Я адатну цялежкі ў Яхрэма і коні ў Ерузаліме, і будзе адцяты ваенны лук; і Ён абесьце супакой народам, і ўлада Ягоная ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі.
11 І што да цябе, дзеля крыві змовы твае Я выпусьціў вязьняў тваіх ізь ямы, у каторай няма вады.
12 Зварачайцеся да моцнага гораду і вы, вязьні надзеі! Таксама сядні агалашаю — удвая аддам табе;
13 Бо Я напну Юду да Сябе, напоўню лук Яхрэмам і ўзьніму сыноў тваіх, Сыёне, супроці сыноў тваіх, о Грэца, і зраблю цябе як меч дужасіла.
14 І СПАДАР будзе бачаны над імі, і выляціць, як маланьня, страла Ягоная, і Спадар СПАДАР затрубе ў рог, і выйдзе ў віхрох паўднявых.
15 СПАДАР войскаў будзе бараніць іх, і яны зжаруць а заваююць пушчальным каменьням, і будуць піць а галасаваць, бы ад віна, і напоўняцца, як крапільніцы, як рагі аброчніка.
16 І выбаве іх СПАДАР, Бог іхны, таго дня, як авечкі, люд Свой; бо яны будуць, як каменчыкі ў кароне, паднятыя, як сьцяг на зямлі Ягонай.
17 О якая дабрыня Ягоная, і якая харашыня Ягоная! Збожжа дзяцюкоў і вінны сок дзяўчат робе квітучымі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 9 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.