1 Цяжар слова СПАДАРОВАГА праз Ізраеля, агалашае СПАДАР, Каторы прасьцяг нябёсы і заклаў под зямлі, і ўхармаваў дух чалавека ўнутры яго.
2 «Вось, Я ўчыню Ерузалім чараю хістаньня ўсім людам наўкола, і таксама будзе Юдэі, як будуць аблягаць Ерузалім.
3 І таго дня ўчыню Ерузалім цяжкім каменям усім людам: усі, што будуць падымаць яго, вельма падарвуцца, і зьбяруцца на яго ўсі народы зямлі.
4 Таго дня, — агалашае СПАДАР, — Я зражу кажнага каня зумленьням і коньніка — шалам; а на дом Юдзін адчыню вочы Свае; кажнага ж каня людаў зражу сьляпотаю.
5 І скажуць правадыры Юдэі ў сэрцу сваім: "Сілаю імне жыхары Ерузаліму ў СПАДАРУ войскаў, Богу сваім".
6 Таго дня Я ўчыню правадыроў Юдзіных — як агняны казан памеж дроў і як палаючае цяпло памеж снапоў, і яны пажаруць справа й зьлева ўсі акалічныя народы, і Ерузалім будзе ізноў населены на сваім месцу, у Ерузаліме.
7 І выбаве СПАДАР найперш буданы Юдзкія, каб не вывышшалася слава дому Давідавага і слава жыхараў Ерузаліму супроці Юды.
8 Таго дня будзе бараніць СПАДАР жыхараў Ерузаліму, і слабы памеж іх таго дня будзе як Давід, і дом Давідаў будзе як Бог, як Ангіл СПАДАРОЎ перад імі.
9 І станецца таго дня, што Я буду шукаць зьнішчыць усі народы, што выступяць супроці Ерузаліму.
10 І Я выльлю на дом Давідаў а на жыхара Ерузаліму дух ласкі а маленьняў, і яны будуць глядзець на Мяне, Каторага яны прабілі, і будуць плакаць па Ім, як плачуць па адзіным, і будуць у гарчэлі па Ім, як у гарчэлі па першаку.
11 Таго дня будзе вялікі плач у Ерузаліме, як плач Гадад-Рымона ў даліне Меґідонскай.
12 І зямля будзе ў жалобе, кажная радзіма асобна: радзіма дому Давідавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма дому Нафановага асобна, і жанкі іхныя асобна;
13 Радзіма дому Левавага асобна, і жанкі іхныя асобна; радзіма Шымеява асобна, і жанкі іхныя асобна.
14 Усі засталыя радзімы — кажная радзіма асобна, і жанкі іхныя асобна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 12 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.