1 І зьвярнуўся тый Ангіл, што гутарыў з імною, і пабудзіў мяне, як людзіну, каторую будзяць зо сну ейнага.
2 І сказаў імне: «Што бачыш ты?» І я сказаў: «Бачу, і во сьветач увесь із золата з чараю на версе, і сем лянпаў на ім, і сем рулькаў да сямёх лянпаў, што на версе яго.
3 І дзьве алівы ля яго: адна справа чары, а другая зьлева яе».
4 Тады я адказаваў і казаў Ангілу, што гутарыў з імною: «Што гэта, Спадару мой?»
5 І адказаў Ангіл, што гутарыў з імною, і сказаў імне: «Ці ты ня ведаеш што гэта?» І сказаў я: «Не, Спадару мой».
6 І адказаў і гукаў імне, кажучы: «Гэта слова СПАДАРОВА Зэрувавелю, каторае кажа: "Ня войскам ані сілаю, але Духам Маім, — кажа СПАДАР войскаў. —
7 Хто ты, вялікая гара? перад Зэрувавелям — раўніна, і ён прынясець вугольны камень із гуканьням: ’Ласка, ласка яму!’"»
8 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
9 «Рукі Зэрувавелявы палажылі под дому гэтага, і рукі ягоныя скончаць яго; і даведаешся, што СПАДАР войскаў паслаў мяне да вас;
10 Бо хто пагрэбаваў бы днём дробязяў? бо будуць цешыцца і абачаць праўду ў руццэ Зэрувавеля гэтыя сем ачоў СПАДАРОВЫХ, што абягаюць па ўсёй зямлі».
11 І адказаў я, і сказаў яму: «Што гэта за дзьве алівы справа сьветча і зьлева яго?»
12 І я адказаў удругава, і сказаў яму: «Што за дзьве аліўныя галузы, каторыя перазь дзьве залатыя рулі выліваюць золата ізь сябе?»
13 І ён сказаў імне, кажучы: «Ці ты ня ведаеш, што гэта?» І я сказаў: «Не, Спадару мой!»
14 І сказаў ён: «Гэта два памазанцы, што стаяць ля Спадара ўсяе зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 4 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.