1 Ды вярнуўся той анёл, які гаварыў да мяне, і абудзіў мяне, як чалавека, які абуджаецца ад сну свайго.
2 І ён спытаўся ў мяне: «Што ты бачыш?» І я сказаў: «Я ўбачыў — і вось, падсвечнік, увесь з золата, і на канцы яго пляшачка і сем лампад на ёй, і па сем маслёнак у лампад, якія былі на канцы яе.
3 І дзве алівы на ёй: адна з правага боку пляшкі і другая з левага яе боку».
4 І запытаў я анёла, які гаварыў да мяне, прамаўляючы: «Што ўсё гэта значыць, гаспадару мой?»
5 І анёл, які гаварыў да мяне, адказаў мне і сказаў: «Няўжо ты не ведаеш, што гэта значыць?» І я сказаў: «Не, гаспадару мой».
6 І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —
7 Хто ты, гара вялікая, перад Зарабабэлем? Будзеш раўнінай. І выкаціць ён знатны камень пры радасных воклічах: “Які прыгожы!”»
8 І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
9 «Рукі Зарабабэля заснавалі дом гэты, і рукі яго скончаць яго, ды ведайце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас.
10 Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».
11 І адказаў я, і запытаўся ў яго: «Што значаць дзве алівы тыя па правы бок ад падсвечніка і яго бок левы?»
12 І ў другі раз спытаўся і сказаў яму: «Якое маюць значэнне дзве галінкі алівавыя, з якіх па дзвюх залатых трубках цячэ золата?»
13 І ён кажа мне, гаворачы: «Ці ж не разумееш, што гэта?» І я сказаў: «Не разумею, гаспадару мой».
14 І ён сказаў: «Гэта два намашчэнцы, якія служаць Валадару ўсёй зямлі».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захарыі, 4 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.