1 Таго дня адчыніцца жарало дому Давідаваму а жыхарам ерузалімскім дзеля абмыцьця грэху а нечысьці.
2 І станецца таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — Я адатну ймёны балваноў ізь зямлі, і іх ня будуць болей памятаваць, і таксама прарокаў і нячыстага духа вывяду ізь зямлі.
3 І станецца, калі хто-колечы будзе яшчэ праракаць, тады айцец ягоны й маці ягоная, што нарадзілі яго, скажуць яму: "Ты ня маеш жыць, бо ты гукаеш ману ў імя СПАДАРА"; і праб’юць яго айцец ягоны а маці ягоная, што нарадзілі яго, як ён праракае.
4 І будзе таго дня, што засароміцца прарокі, кажны за відзень сваю, калі б праракаў, і не адзенуцца ў касматае адзецьце, каб ашукаваць;
5 Але скажа: "Я не прарока, бо чалавек прыдбаў мяне за нявольніка з маладосьці мае".
6 І скажуць яму: "Што гэта за болькі на руках тваіх?" Тады ён адкажа: "Біў мяне дом любячых мяне".
7 Прачхніся, мечу, на пастыра Майго й на мужа, сябру Майго! — агалашае СПАДАР войскаў: — Вытні пастыра, і рассыпяцца авечкі! І Я зьвярну руку Сваю на маладых.
8 І станецца на ўсёй зямлі, — агалашае СПАДАР, — дзьве часьці на ёй будуць выгублены, сканаюць, а трэйцяя застанецца на ёй.
9 І правяду гэтую трэйцюю перазь цяпло, і пералітую іх, як літуюць срэбра, і выпрабую іх, як прабуюць золата: ён будзе гукаць імя Маё, і Я адкажу яму: "Гэта люд Мой", і ён скажа: "СПАДАР — Бог мой!"»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Захары, 13 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.