1 Сёмага месяца, дваццаць першага дня месяца, было слова СПАДАРОВА Гаґеям прарокам, кажучы:
2 «Скажы цяпер Зэрувавелю Шэалфіеленку, вайводзе Юдэі, а Ігошуі Егосадачонку, найвышшаму сьвятару, а астачы люду, кажучы:
3 "Хто застаўся меж вас, што бачылі дом гэты ў першай яго славе? і якім вы бачыце яго цяпер? ці ня ё ён у вачох вашых супроці таго як нішто?
4 Цяпер, адылі, будзь дуж, Зэрувавелю, — агалашае СПАДАР, — і будзь дуж Ігошуа Егосадачонку, найвышшы сьвятару, і будзь дуж увесь люд зямлі, — агалашае СПАДАР, — і рабіце; бо Я з вамі, — агалашае СПАДАР войскаў. —
5 Подле слова, каторым Я ўмовіўся з вамі, як вы вышлі зь Ягіпту, дух Мой меж вас: ня бойцеся";
6 Во гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Яшчэ раз, ды неўзабаве, і Я патрасу нябёсы й зямлю, мора й сушу;
7 І патрасу ўсі народы, і прыйдзе жаданьне ўсіх народаў, і напоўню дом гэты славаю, — кажа СПАДАР войскаў. —
8 Маё срэбра й Маё золата, — агалашае СПАДАР войскаў.
9 Большая будзе слава гэтага дому апошняга за першага, — кажа СПАДАР войскаў; — і на гэтым месцу Я дам супакой", — агалашае СПАДАР войскаў».
10 Дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, сёмага году Дара, было слова СПАДАРОВА Гаґею прароку, кажучы:
11 «Гэтак кажа СПАДАР войскаў: "Папытайся цяпер у сьвятароў праз Закон, кажучы:
12 ’Калі хто нёс пасьвячанае мяса ў крысе адзецьця свайго і даткнуўся крысом сваім да хлеба, або да стравы, або да віна, або да алівы, да якое-колечы ежы, ці будуць яны пасьвячаныя?’"» І сьвятарове адказалі: «Не».
13 І сказаў Гагей: «Калі даткнецца нячыстае да чаго-колечы з гэтых, ці сплюгавяцца яны?» І адказалі сьвятарове, і сказалі: «Яны сплюгавяцца».
14 І адказаў Гаґей, і сказаў: «Так гэты люд, і так гэты народ перад Імною, кажа СПАДАР, і так кажная работа рук іхных; і што яны абракаюць там — нячыстае.
15 І цяпер зьвярніце ж сэрцы вашыя адгэтуль і наперад перш чымся пакладзены камень на каменю ў палацу СПАДАРОВЫМ.
16 Бывала, як хто прыходзіў да груду дваццацёх мераў, было там дзесяць; як хто прыходзіў да таўчэльні ўтачыць пяцьдзясят судзінаў з таўчэльню, было там дваццаць.
17 Разіў Я вас сухмянём а іржою а градам усю работу рук вашых, але вы не навярнуліся да Мяне, — агалашае СПАДАР. —
18 Зьвярніце ж сэрцы вашы адгэтуль і наперад, ад дваццаць чацьвертага дня дзявятага месяца, ад дня, каторага под палацу СПАДАРОВАГА закладзены, зьвярніце сэрцы вашы:
19 Ці ё яшчэ сяўба ў сьвірне? і яшчэ віно а фіґа а гранатовае дзерва а аліўнае дзерва, каторыя не далі плоду; ад гэтага дня Я падабраслаўлю».
20 І было слова СПАДАРОВА ўдругава Гаґею дваццаць чацьвертага дня месяца, кажучы:
21 «Кажы Зэрувавелю, вайводзе Юдэі, кажучы: "Я страсану нябёсы й зямлю;
22 Я абярну пасад каралеўстваў і выгублю сілу каралеўстваў народаў, і вывярну цялежкі й тых, што едуць у іх, і паваляцца коні й коньнікі іх, кажны мячом брата свайго.
23 Таго дня, — агалашае СПАДАР войскаў, — Я вазьму цябе, Зэрувавелю Шэалфіеленку, слуга Мой, — агалашае СПАДАР, — і зраблю цябе, як пячаць, бо цябе Я абраў"», — агалашае СПАДАР войскаў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Гаґея, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.