Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў, 16 Першае да карыньцянаў, 16 глава

1 А што тычыць скла́дкі ахвяраваньняў для сьвятых, дык і вы паступайце так, як я пастанавіў цэрквам Галятыі.
2 У першы дзень тыдня кожны з вас няхай адкладвае ў сябе, зьберагаючы тое, што можа, каб, калі я прыйду, дык тады ўжо ня рабіць складчыну ахвяраваньняў.
3 А як прыйду, дык тых, каго вы выбераце, я пашлю зь пісьмамі аднесьці ваш дар у Ярузалім;
4 а калі будзе прыстойна і мне пайсьці, дык пойдуць разам са мною.
5 А прыйду да вас, калі прайду праз Македонію, — бо праходжу Македонію.
6 У вас жа, магчыма, пажыву, або нават перазімую, каб вы мяне правялі, куды пайду.
7 Бо я ня хачу цяпер убачыць вас мімаходам, але спадзяюся нейкі час застацца з вамі, калі Госпад дазволіць.
8 А ў Эхвесе прабуду аж да Пяцідзясятніцы,
9 бо перада мною адчынены дзьверы шырокія і з напружанай працай, але і праціўнікаў шмат.
10 Калі ж прыйдзе Цімахвей, глядзіце, каб ён быў у вас у бясьпечнасьці, таму што ён робіць справу Госпада, як і я.
11 Пагэтаму ніхто да яго ня мусіць паставіцца абыякава; але правядзіце яго ў міры, каб ён прыйшоў да мяне, таму што я разам з братамі чакаю яго.
12 Што тычыць брата Апальлёса, я вельмі прасіў яго, каб ён прыйшоў да вас з братамі; але ў яго ня было ніякага жаданьня прыйсьці цяпер; але прыйдзе, калі будзе мець магчымасьць.
13 Чувайце, стойце ў веры, будзьце мужнымі, цьвёрдымі.
14 Хай у вас усё робіцца з любоўю.
15 Прашу ж вас, браты, — вы ведаеце дом Сьцяпана, што ён ёсьць пачатак Ахайі, і што яны прысьвяцілі сябе на служэньне сьвятым, —
16 каб і вы былі пакорнымі гэтакім і кожнаму, хто дапамагае нам і працуе.
17 Я рады ад прыходу Сьцяпана і Хвартуната, і Ахаіка, таму што яны папоўнілі вашу адсутнасьць:
18 бо яны супакоілі мой і ваш дух. Дык паважайце гэтакіх.
19 Прывітаюць вас цэрквы Азіі. Шчыра вітаюць вас Акіла і Прыскілла разам з царквою, якая ў іх доме.
20 Прывітаюць вас усе браты. Прывітайце адзін воднага сьвятым пацалункам.
21 Прывітаньне маёй рукою, Паўлавай.
22 Калі хто ня любіць Госпада Ісуса Хрыста няхай будзе ана́тэма. Маран ата!
23 Багадаць Госпада Ісуса Хрыста з вамі;
24 Любоў мая з усімі вамі ў Хрысьце Ісусе. Амін.

Примечания к тексту

Да карыньцянаў першае (Пасланьне) напісана зь Піліппаў цераз Сьцяпана і Хвартуната, і Ахаіка, і Цімахвея.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да карыньцянаў, 16 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.