Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 10 Першае да карыньцянаў 10 раздзел

1 Ня хачу ж, браты, каб вы ня ведалі, што ба́цькі нашыя ўсе пад воблакам былі, і ўсе прайшлі праз мора;
2 і ўсе ахрысьціліся ў Масея ў воблаку і ў моры;
3 і ўсе елі тую ж самую духовую страву;
4 і ўсе пілí тое ж самае духовае пітво: бо пілí з духовай Скалы, (Якая) ішла разам зь імі. А Скала (тая) быў Хрыстос.
5 Але ня многіх зь іх упадабаў Бог, таму што яны былі панішчаны ў пустэльні.
6 І гэтыя (яны) сталіся для нас папярэджаньнямі, каб мы ня былі пажа́длівымі на ліхое, як і яны былі пажа́длівымі.
7 Ня будзьце таксама і балванапаклоньнікамі, як нікаторыя зь іх, як напісана: «Сеў народ есьці і піць, і падняўся на гульбішча».
8 І ня робма блудадзейства, як нікаторыя зь іх зрабілі блудадзеяньні, і загінулі ў адзін дзень дваццаць тры тысячы.
9 І ня спакушайма Хрыста, як нікаторыя зь іх спакусілі і загінулі ад зьмеяў.
10 І ня наракайце, як нікаторыя зь іх наракалі і загінулі ад зьнішчальніка.
11 Гэтыя ж усе (падзеі) адбыліся зь імі (як) прадзнакі; а для нас (гэта) напісана як папярэджаньне для тых, якія дасягнулі канцоў вякоў.
12 Так што хто думае, што ён стаіць, глядзі, каб ня ўпасьці.
13 Вас напаткала спакушэньне, ня большае як чалавечае; але верны Бог, Які ня дапусьціць вам быць спаку́шанымі больш таго, чым (вы) можаце (вытрымаць), але пры спакушэньні дасьць і выхад, каб вы маглі перанесьці.
14 Таму, любасныя мае, ухіляйцеся ад балванапаклонства.
15 Кажу (вам) як разважлівым; разважце самі, пра што кажу.
16 Чара багаслаўленьня, якую багаслаўляем, ці ня ёсьць далучэньне да Крыві Хрыста? Хлеб, які ламаем, ці ня ёсьць далучэньне да Цела Хрыста?
17 Так як хлеб адзін, (так і) мы многія ёсьць адно цела; таму што ўсе разьдзяляем паміж сабою адзін хлеб.
18 Паглядзіце на Ізраэля паводля цела: тыя, што ядуць ахвяры, ці ня зьяўляюцца саўдзельнікамі (сьвятарамі) ахвярніка?
19 Дык што я кажу? Што балван чым-небудзь зьяўляецца, ці ахвяраванае балваном чым-небудзь зьяўляецца?
20 (Кажу не) але што тыя, якія прыносяць ахвяры (балваном), (гэта значыць) пагане, прыносяць ахвяры дэманам, а ня Богу. А я ня хачу, каб вы рабіліся саўдзельнікамі дэманаў.
21 Ня можаце піць чару Госпада і чару дэманаў; ня можаце браць удзел у запаветнай вячэры Госпада і ў застольлі дэманаў.
22 Ці станем раздражняць Госпада? Мы ж ня дужэйшыя за Яго.
23 Усё мне магчыма (выбраць), але ня ўсё карысна; усё мне магчыма (выбраць), але ня ўсё збудоўвае.
24 Ніхто ня шукай свайго, але кожны (шукай на карысьць) другога.
25 Усё, што на рынку прадаецца, ешце, нічога ня высьвятляючы дзеля (заспакаеньня) сумленьня,
26 таму што Госпадава зямля і тое, што напаўняе яе.
27 Калі ж хто зь няверучых кліча вас, і вы хочаце пайсьці, то ўсё, што вам прапануюць, ешце, нічога ня высьвятляючы дзеля (заспакаеньня) сумленьня.
28 Калі ж хто вам скажа: «гэта ахвяраванае балваном», — ня ешце дзеля таго, хто вам падказаў і дзеля сумленьня. Таму што Госпадава зямля і ўсё, што напаўняе яе.
29 Сумленьне ж маю на ўвазе ня сваё, але другога: бо для чаго мая свабода мае быць судзімай чужым сумленьнем?
30 І калі я з удзячнасьцю ем (нешта), дык чаму мяне ганьбаваць (за тое), за што я дзякую?
31 Пагэтаму, ці ясьце вы, ці п’яце, ці што-небудзь (іншае) робіце, усё рабіце на славу Бога.
32 Ня будзьце спакусай і для жыдоў, і для эллінаў, і для царквы Бога,
33 так як і я ва ўсім дагаджаю ўсім, ня шукаючы карысьці для сябе, але (карысьці) для многіх, каб (і яны) былі збаўлены.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 10 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 да карыньцянаў 10 раздзел в переводах:
1 да карыньцянаў 10 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.