Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў, 12 Першае да карыньцянаў, 12 глава

1 Адносна ж духовых (дароў), браты, ня хачу, каб вы ня ведалі.
2 (Вы) ведаеце, што калі вы былí паганамі, то хадзілі да бязгалосых балваноў, быццам вялі вас.
3 Таму аб’яўляю вам, што ніхто, хто гаворыць Духам Божым, ня гаворыць анатэма на Ісуса, і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, акрамя як Духам Сьвятым.
4 Дары ёсьць розныя, але Дух (адзін і) Той Самы;
5 і служэньні ёсьць розныя, але Госпад (адзін і) Той Самы;
6 і дзейнасьці ёсьць розныя, але Бог (адзін і) Той Самы, Які робіць усё ва ўсіх.
7 Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць.
8 (Таму) аднаму́ даецца Духам слова мудрасьці, другому ж слова веданьня тым жа самым Духам;
9 другому ж вера тым самым жа Духам, іншаму ж дары аздараўленьняў тым жа самым Духам;
10 а іншаму чыніць цуды, іншаму ж прароцтва, іншаму ж распазнаваньне духаў, другому ж розныя мовы, іншаму ж тлумачэньне моваў.
11 Усё ж гэта чыніць адзін і Той Самы Дух, (раз)даючы кожнаму асобна, як Ён хоча.
12 Бо, як цела адно, але мае многа чэлясаў, а ўсе (гэтыя) чэлясы (належаць) аднаму целу, хоць іх і многа, (аднак) складаюць адно цела, — гэтак і Хрыстос.
13 Таму і ўсе мы адным Духам у адно цела ахрышчаны, ці то жыды, ці элліны, ці то рабы ці вольныя, і ўсе (мы) адным Духам напоены.
14 Бо і цела ёсьць ня адзін чэляс, але многа (чэлясаў).
15 Калі скажа нага: «я ня рука, таму я ня ад цела», дык няўжо таму яна ня ад цела?
16 І калі скажа вуха: «я ня вока, таму я ня ад цела», дык няўжо таму яно ня ад цела?
17 Калі ўсё цела (ёсьць) вока, дык дзе слых? Калі ўсё — слых, тады дзе нюх?
18 Але цяпер Бог разьмясьціў чэлясы ў целе, кожнага зь паасобку, як захацеў.
19 Калі б усе былі адным чэлясам, то дзе (тады) цела?
20 Але цяпер чэлясаў многа, а цела адно.
21 Ня можа вока сказаць руцэ: «ты мне ня патрэбна», ці зноў (жа) — галава нагам: «вы мне ня патрэбны».
22 Але чэлясы цела, якія здаюцца слабейшымі, зьяўляюцца больш патрэбнымі.
23 І тыя (чэлясы), якія мы лічым менш пачэснымі ў целе, тым большай пашанай мы іх акружаем; і няпрыстойныя нашыя (чэлясы цела) маюць (яшчэ) большае ўшанаваньне.
24 А нашыя прыстойныя (у асаблівай пашане) ня маюць патрэбы, але Бог уладзіў (наша) цела (такім чынам), даўшы большую пашану тым чэлясам, што маюць патрэбу,
25 каб ня было ў целе супрацьстаяньня (чэлясаў), але каб аднолькава адзін аб адным чэлясы клапаціліся.
26 І калі паку́туе адзін чэляс, паку́туюць (зь ім) усе чэлясы; калі славіцца адзін чэляс, (то) зь ім радуюцца ўсе чэлясы.
27 Вы ж ёсьць цела Хрыста, а паасобку — чэлясы.
28 І адных Бог паставіў у царкве, па-першае Апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэйцяе, настаўнікамі; далей — сілы, далей дары аздараўленьняў, (дары) падтрымкі, (дары) кіраваньня, розныя мовы.
29 Ці ўсе Апосталы? ці ўсе прарокі? ці ўсе настаўнікі? ці ўсе сілы?
30 Ці ўсе маюць дары аздараўленьняў? ці ўсе гавораць (рознымі) мовамі? ці ўсе тлумачаць?
31 Рупцеся аб дарох большых, і я пакажу вам шлях найлепшы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да карыньцянаў, 12 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.