Біблія » Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Карынцянаў 12 1-е пасланне да Карынцянаў 12 раздзел

Харызмы Духа Святога

1 Аб духоўных справах, браты, не хачу пакінуць вас у няведанні.
2 Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, то вялі вас да нямых ідалаў, быццам зняволеных.
3 Дзеля гэтага кажу вам, што ніхто пад уплывам Духа Божага не можа сказаць: «Праклён на Езуса!» І ніхто не можа сказаць: «Панам ёсць Езус», калі не будзе ў Духу Святым.
4 Розныя ёсць дары, але той самы Дух.
5 Розныя ёсць служэнні, але той самы Пан.
6 Розныя ёсць дзеянні, але той самы Бог, які робіць усё ва ўсіх.
7 Аднак кожнаму даецца праяўленне Духа на карысць.
8 Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова пазнання паводле таго самага Духа;
9 іншаму — вера ў тым самым Духу; іншаму — дар аздараўлення ў тым жа Духу;
10 іншаму — моц чыніць цуды, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моваў.
11 А ўсё гэта здзяйсняе адзін і той жа Дух, які ўдзяляе кожнаму паасобку, як жадае.
Члены аднаго цела — Касцёла

12 Як цела адно, але мае многа членаў, якія, хоць іх шмат, складаюць адно цела, так і Хрыстус.
13 Бо ўсе мы ў адным Духу ахрышчаныя ў адно цела: ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоўненыя адным Духам.
14 Цела — гэта не адзін член, але шмат.
15 Калі скажа нага: «Я не рука, таму не належу да цела», то ці ж яна не належыць да цела?
16 І калі скажа вуха: «Я не вока, таму не належу да цела», то ці ж яно не належыць да цела?
17 Калі ўсё цела — гэта вока, то дзе ж слых? Калі ўсё слых, то дзе нюх?
18 Цяпер жа Бог змясціў члены, кожны паасобку ў целе, як захацеў.
19 А калі б усе былі адным членам, то дзе цела?
20 Цяпер жа членаў шмат, але цела адно.
21 Таму не можа вока сказаць руцэ: «Ты мне не патрэбна!», ці таксама галава — нагам: «Вы мне не патрэбныя!»
22 Але ж члены цела, якія здаюцца найслабейшымі, нашмат больш патрэбныя.
23 І тыя, якія лічам менш пачэснымі ў целе, мы больш ушаноўваем, і нашым непрыстойным мы надаём больш прыстойнасці,
24 бо нашым прыстойным гэтага не трэба. Але Бог сфармаваў цела, даючы слабейшым большую пашану,
25 каб не было падзелу ў целе, але каб усе члены рупіліся адзін аб адным.
26 Таму, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі праслаўляецца адзін член, з ім радуюцца ўсе члены.
27 Вы ж — цела Хрыстовае, а паасобку — члены.
28 Адных Бог паставіў у Касцёле найперш апосталамі, другіх — прарокамі, трэціх — настаўнікамі, потым даў моц, потым — дары аздараўлення, дапамогі, кіравання, розныя мовы.
29 Ці ўсе апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе цудатворцы?
30 Ці ўсе маюць дар аздараўлення? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
31 Дбайце пра большыя дары, і я пакажу вам яшчэ лепшы шлях.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае пасланне да Карынцянаў, 12 раздзел. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Карынцянаў 12 раздзел в переводах:
1 да Карынцянаў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.