Библия Каталіцкі Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

1 да Карынцянаў, 5 1-е пасланне да Карынцянаў, 5 глава

Амаральнасць карынцянаў

1 Паўсюль чуецца, што сярод вас пануе распуста, прычым такая распуста, якой няма нават сярод язычнікаў, што нехта жыве з бацькавай жонкай.
2 Але вы заганарыліся і зусім не патрабавалі, каб той, хто робіць гэты ўчынак, быў выдалены з вашага асяроддзя?
3 Адсутны целам, але прысутны духам, я, быццам прысутны, ужо асудзіў таго, хто ўчыніў гэта,
4 у імя нашага Пана Езуса. Вы, сабраўшыся разам у духоўнай лучнасці са мною, моцаю нашага Пана Езуса
5 павінны выдаць такога чалавека сатане на згубу цела, каб ягоны дух мог збавіцца ў дзень Пана.
6 Вашае выхвалянне недарэчы. Ці ж не ведаеце, што малая закваска квасіць усё цеста?
7 Дык ачысціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя. Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас!
8 Таму будзем святкаваць не ў старой заквасцы, не ў заквасцы зла і подступу, але ў прэсным хлебе чыстасці і праўды.
9 Я напісаў вам у пасланні, каб вы не вадзіліся з распуснікамі.
10 Ды не наогул з распуснікамі гэтага свету, ці хабарнікамі, ці драпежнікамі, ці ідалапаклоннікамі, бо тады вам трэба было б пакінуць гэты свет!
11 Цяпер жа я напісаў вам не вадзіцца з тымі, хто, называючы сябе братам, з’яўляецца распуснікам, ці хабарнікам, ці ідалапаклоннікам, ці паклёпнікам, ці п’яніцаю, ці рабаўніком. З такім нават не ешце разам.
12 Бо навошта мне судзіць тых, хто звонку? Ці не тых, што сярод вас, судзіце вы?
13 Тых, што звонку, асудзіць Бог. Дык выдаліце нягодніка, які сярод вас!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е пасланне да Карынцянаў, 5 глава. Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальніка:
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
© 2017, 2019

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.