Біблія » Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

1 да Карынфянаў 12 Першае да Карынфянаў 12 раздзел

1 Не хачу пакідаць вас, браты, каб ня ведалі вы і пра дары духоўныя.
2 Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, дык хадзілі да безгалосых ідалаў — так, быццам вялі вас.
3 Таму маўляю вам, што ніхто, гаворачы ў Духу Божым, ня вымавіць анафэмы на Ісуса, і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі ў Духу Сьвятым.
4 Дары ёсьць розныя, а Дух адзін і той самы;
5 і служэньні розныя, а Гасподзь адзін і той самы;
6 і дзеяньні розныя, а Бог адзін і той самы, Які дзее ўсё ва ўсіх.
7 Але кожнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць:
8 аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веданьня, тым самым Духам;
9 іншаму вера, тым самым Духам; іншаму дар ацаленьня, тым самым Духам;
10 іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва, іншаму распазнаньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў.
11 А ўсё гэта дзее адзін і той самы Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму заўгодна.
12 Бо, як цела адно, але мае многа чэлесаў, і ўсе чэлесы аднаго цела, хоць іх многа, складаюць адно цела, — так і Хрыстос.
13 Бо ўсе мы адным Духам хрысьціліся ў адно цела, Юдэі альбо Эліны, рабы альбо вольнікі, і ўсе напоены адным Духам.
14 А цела не з аднаго чэлеса, а з многіх.
15 Калі нага кажа: я не належу да цела, бо я ня рука, дык няўжо яна таму не належыць да цела?
16 І калі вуха скажа: я не належу да цела, бо я ня вока, дык няўжо яно таму не належыць да цела?
17 Калі ўсё цела — вока, дык дзе слых? Калі ўсё — слых, дык дзе нюх?
18 Бог разьмеркаваў чэлесы, кожнаму ў целе, як Яму было заўгодна.
19 А калі б усе былі адным чэлесам, дык дзе было б цела?
20 А цяпер чэлесаў многа, а цела адно.
21 Ня можа вока сказаць руцэ: ты мне не патрэбная; альбо ж таксама галава нагам: вы мне не патрэбныя.
22 Наадварот, чэлесы цела, якія здаюцца слабейшымі, намнога больш патрэбныя,
23 і якія нам здаюцца меней высакароднымі ў целе, іх мы якраз і атачаем найбольшым дбаньнем;
24 і няпрыстойныя нашыя чэлесы патрабуюць асаблівага ўпрыстойваньня, а прыстойныя нашыя чэлесы ня маюць патрэбы ў гэтым. Але Бог так суразьмерыў цела, што менш дасканаламу чэлесу наказаў большае дбаньне,
25 каб ня было падзелу ў целе, а ўсе чэлесы аднолькава рупіліся адзін пра аднаго.
26 Таму, калі пакутуе адзін чэлес, пакутуюць разам зь ім усе чэлесы; славіцца адзін чэлес, зь ім радуюцца ўсе чэлесы.
27 І вы — цела Хрыстовае, а паасобку — чэлесы.
28 І адных Бог паставіў у Царкве, па-першае, апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэйцяе, настаўнікамі; далей адным даў сілу цудадзейную, таксама дары ацаленьня, дапамогі, кіраваньня, розныя мовы.
29 Ці ўсе апосталы? ці ўсе прарокі? ці ўсе настаўнікі? ці ўсе цудадзеі?
30 ці ўсе маюць дар ацаленьня? ці ўсе гавораць мовамі? ці ўсе тлумачаць?
31 Дбайце пра дары большыя, і я пакажу вам шлях яшчэ лепшы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае пасланьне да Карынфянаў, 12 раздзел. Пераклад Васіля Сёмухі.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Карынфянаў 12 раздзел в переводах:
1 да Карынфянаў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.