Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 12 Першы да Карынцян 12 раздзел

1 Узглядам жа духоўных дароў, браты, не хачу, каб вы ня ведалі.
2 Ведаеце, што, як вы былі пагане, дык хадзілі да бязмоўных балваноў, бы воджаныя.
3 Затым азнаймую вам, што ніхто, Духам Божым гукаючы, ня скажа: «Праклён на Ісуса!» і ніхто ня можа сказаць: «Спадар Ісус», хіба Духам Сьвятым.
4 Дары ж розныя, але Дух тый самы;
5 І службы розныя, а Спадар тый самы;
6 І дзеяньні розныя, а Бог тый самы, Каторы дзее ўсе ў вусіх.
7 Але кажнаму даецца выяўленьне Духа на карысьць:
8 Аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веды, тым жа Духам;
9 Іншаму вера, тым жа Духам; а іншаму дары ўздараўленьня, тым адным Духам;
10 А іншаму чыненьне магутнасьцяў, іншаму прароцтвы, іншаму адрозьненьне духоў, іншаму розныя мовы, іншаму зьясьненьне моваў.
11 Але ўсе гэта дзее адзін а тый самы Дух, удзяляючы апрычона кажнаму, подле замеру свайго.
12 Бо як цела адно, але мае шмат чаланоў, і ўсі чаланы адно цела, хоць шмат, але адно цела, — так і Хрыстос.
13 Бо запраўды адным Духам хрысьціліся ўсі мы ў вадно цела, ці то Жыды ці то Грэкі, ці то нявольнікі ці то вольнікі; і ўсім даны піць адзін Дух.
14 Бо запраўды цела не адзін чалон, але шмат.
15 Калі нага скажа: «Я ня часьць цела, бо я ня рука», дык нягож яна затым ня часьць цела?
16 І калі вуха скажа: «Я ня вока, дык я ня часьць цела», дык нягож яно затым ня часьць цела?
17 Калі ўсе цела вока, дык ідзе чутасьць? Калі ўсе чутасьць, дык ідзе нюх?
18 Але Бог расклаў чаланы, кажны зь іх у целе, як Ён зычыў.
19 Калі б усі былі адзін чалон, дык ідзе цела?
20 Але цяпер чаланоў шмат, а цела адно.
21 Ня можа вока сказаць руццэ: «Ты імне непатрэбняя»; альбо таксама галава нагам: «Вы імне непатрэбныя».
22 Наадварот, чаланы цела, што здаюцца слабшыя, шмат патрабнейшыя.
23 А каторыя мы ўважаем за меней пачэсныя ў нашым целе, тыя акружаем большым збыткам, і нашы менш пачэсныя чаланы ў большым збытку прыгажосьць маюць;
24 А нашы прыгожыя таго не патрабуюць. Але Бог так сумерна ўладзіў цела, даючы чэсьць у большым збытку патрабуючым сьці,
25 Каб ня было падзелу ў целе, але каб чаланы мелі тую самую рупнасьць адзін праз аднаго.
26 І калі адзін чалон церпе, усі чаланы церпяць ізь ім; і калі адзін чалон славіцца, усі чаланы цешацца зь ім.
27 І вы — цела Хрыстова, а паасобку — чаланы.
28 А іншых Бог пастанавіў у царкве, першае — апосталаў, другое — прарокаў, трэйцяе — вучыцеляў; адлі магутнасьці, тады дары ўздараўляньня, памогі, раджаньня, розныя мовы.
29 Ці ўсі апосталы? ці ўсі прарокі? ці ўсі вучыцелі? ці ўсі магутнасьці?
30 Ці ўсі маюць дары ўздараўленьня? ці ўсі гукаюць мовамі? ці ўсі зьясьняюць?
31 Але жадайце горача дароў большых; і яшчэ вышшыя дарогі пакажу вам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да Карынцян 12 раздзел в переводах:
1 да Карынцян 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.