Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян 12 1-е Пасланне да Карынфян 12 раздзел

1 А што да духоўных дароў, браты, я не хачу, каб вы засталíся ў няве́данні.
2 Ведаеце, што, калі вы былі язычнікамі, то да ідалаў нямых хадзілі, быццам хто вёў вас.
3 Таму даво́джу вам, што ніхто, у Духу Божым гаворачы, не прамаўляе ана́фемы на Іісуса, і ніхто не можа назваць Іісуса Госпадам, як толькі ў Духу Святым.
4 Розныя ёсць дары́, а Дух — той самы;
5 і розныя служэ́нні, а Гасподзь — той самы;
6 і розныя дзе́янні, а Бог — той самы, Які здзяйсня́е ўсё ва ўсіх.
7 Але кожнаму даецца праяўле́нне Духа на карысць:
8 аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому — слова ведаў, тым самым Духам;
9 іншаму — вера, тым самым Духам; іншаму — дары ацаленняў, тым самым Духам;
10 іншаму — цудатварэ́нні, іншаму — прароцтва, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моў.
11 Усё гэта здзяйсня́е адзін і той самы Дух, раздаючы́ кожнаму асобна, як Ён жадае.
12 Бо як цела адно, але ма́е многа членаў, і ўсе члены аднаго цела, хоць іх і многа, з’яўляюцца адным целам, — так і Хрыстос.
13 Бо ўсе мы адным Духам ахры́шчаны ў адно цела: ці то Іудзеі, ці Эліны, ці рабы, ці свабодныя, і ўсе адным Духам напо́ены.
14 Цела ж не з аднаго члена, а з многіх.
15 Калі нага скажа: «я не належу да цела, бо я не рука», то няўжо яна з-за гэтага не належыць да цела?
16 І калі вуха скажа: «я не належу да цела, бо я не вока», то няўжо яно з-за гэтага не належыць да цела?
17 Калі ўсё цела — вока, то дзе слых? Калі ўсё — слых, то дзе нюх?
18 Але Бог змясціў члены, кожны з іх, у целе, як Ён пажадаў.
19 А калі б усе былі адным членам, то дзе цела?
20 Дык вось, членаў многа, а цела адно.
21 Не можа вока сказаць руцэ: «ты мне не патрэбна»; альбо таксама галава нагам: «вы мне не патрэбны».
22 Наадварот, члены цела, якія здаюцца слабейшымі, значна больш патрэбныя,
23 і тым, якія здаюцца нам менш пава́жнымі ў целе, мы ўдзяляем больш увагі;
24 і непрыстойным нашым больш добрапрыстойны выгляд надаём, а добрапрыстойныя нашы не маюць у гэтым патрэбы. Але Бог так склаў цела, што менш дасканаламу надаў больш увагі,
25 каб не было раздзялення ў целе, а члены аднолькава клапаціліся адзін пра аднаго.
26 Таму, калі пакутуе адзін член, то з ім пакутуюць усе члены; і калі славіцца адзін член, то з ім радуюцца ўсе члены.
27 І вы — цела Хрыстова, а паасобку — члены.
28 І адных Бог паставіў у Царкве, па-першае, Апосталамі, па-другое, прарокамі, па-трэцяе, настаўнікамі; затым, іншым даў сілы цудатварэння, затым, дары ацаленняў, дапамогі, кіравання, розныя мовы.
29 Хіба ўсе Апосталы? хіба ўсе прарокі? хіба ўсе цудатворцы?
30 хіба ўсе маюць дары ацаленняў? хіба ўсе гавораць мовамí хіба ўсе могуць тлумачыць іх?
31 Імкнíцеся да дароў бо́льшых, і я пакажу вам шлях яшчэ даскана́лейшы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 12 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

1 да Карынфян 12 раздзел в переводах:
1 да Карынфян 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.