Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян 15 1-е Пасланне да Карынфян 15 раздзел

1 Напамінаю вам, браты, тое Евангелле, якое я дабраве́сціў вам, якое і прынялí вы, у якім і ўмацаваліся,
2 праз якое і спаса́ецеся, калі трыма́ецеся таго, што я дабраве́сціў вам, калі толькі не марна ўверавалі.
3 Бо я найперш перадаў вам тое, што і сам прыня́ў: што Хрыстос памёр за грахі нашы, паводле Пісанняў,
4 і што Ён пахаваны быў, і што ўваскрэс на трэці дзень, паводле Пісанняў,
5 і што Ён явіўся Кіфе, потым — дванаццаці;
6 затым явіўся больш як пяцістам братам адначасова, многія з якіх жывыя дагэтуль, а некаторыя спачы́лі;
7 затым явіўся Іакаву, потым — усім Апосталам;
8 а пасля ўсіх явіўся і мне, як нейкаму неданоску.
9 Бо я найменшы з Апосталаў, і не варты называцца Апосталам, бо я гнаў Царкву Божую.
10 Але па благадаці Божай я ёсць тое, што ёсць; і благадаць Яго ўва мне не была ма́рнаю, яж болей за ўсіх іх папрацаваў; не я, аднак, а благадаць Божая, якая са мною.
11 Дык вось, ці я, ці яны, — та́к мы прапаведуем, і та́к вы ўверавалі.
12 Калі ж пра Хрыста прапаведуецца, што Ён уваскрэс з мёртвых, то як жа некаторыя з вас кажуць, што няма ўваскрасення мёртвых?
13 Бо калі няма ўваскрасення мёртвых, то і Хрыстос не ўваскрэс;
14 а калі Хрыстос не ўваскрэс, то ма́рная і пропаведзь наша, ма́рная і вера ваша.
15 Прытым мы аказваемся лжывымі сведкамі пра Бога, бо сведчылі пра Бога, што Ён уваскрасіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрашаў, калі б было праўдай, што мёртвыя не ўваскрасаюць;
16 бо калі мёртвыя не ўваскрасаюць, то і Хрыстос не ўваскрэс;
17 а калі Хрыстос не ўваскрэс, то ма́рная вера ваша: вы яшчэ ў грахах вашых;
18 тады і памерлыя ў Хрысце загінулі.
19 Калі мы ў гэтым толькі жыцці спадзяёмся на Хрыста, то мы самыя няшчасныя з усіх людзей.
20 Але Хрыстос уваскрэс з мёртвых, пе́ршынец з паме́рлых.
21 Бо паколькі праз чалавека смерць, то праз чалавека і ўваскрасенне мёртвых.
22 Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажыву́ць,
23 але кожны сваёю чаргою: пе́ршынец Хрыстос, затым Хрыстовы,у прышэсце Яго.
24 А потым канец: калі Ён перадасць Царства Богу і Айцу, калі скасуе ўсякае начальства і ўсякую ўладу і сілу;
25 бо Яму належыць царстваваць, пакуль не пакладзе ўсіх ворагаў пад ногі Свае.
26 І апошні вораг будзе знішчаны — смерць,
27 таму што Ён усё пакары́ў пад ногі Яго; калі ж скажа, што ўсё пако́рана Яму, то ясна, што акрамя Таго, Хто пакары́ў Яму ўсё.
28 Калі ж Яму будзе пако́рана ўсё, тады і Сам Сын пако́рыцца Таму, Хто пакары́ў Яму ўсё, каб быў Бог усё ва ўсім.
29 Бо, інакш, што будуць рабіць тыя, хто прымае хрышчэнне дзеля мёртвых? Калі мёртвыя зусім не ўваскрасаюць, то навошта прымаюць хрышчэнне дзеля мёртвых?
30 Чаму і мы ўвесь час падвярга́ем сябе небяспе́цы?
31 Я кожны дзень паміраю: прысяга́ю ў гэтым, браты, пахвало́ю вашаю, якую ма́ю ў Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
32 Калі я з чалавечыхпамкненняў змагаўся са звярамі ў Эфесе, то якая мне карысць, калі мёртвыя не ўваскрасаюць? Давайце будзем есці і піць, бо заўтра памром!
33 Не ашуквайце сябе: кепскае асяроддзе псуе́ добрыя звы́чаі.
34 Ацверазіцеся як нале́жыць і не грашыце; бо некаторыя з вас не знаюць Бога,— на сорам вам кажу.
35 Але нехта скажа: як уваскрэснуць мёртвыя́ і ў якім целе прыйдуць?
36 Неразумны! тое, што ты сееш, не ажыве, калі не памрэ;
37 і калі ты сееш, то сееш не цела будучае, а голае зерне, будзь гэта пшанічнае ці якое іншае;
38 Бог жа дае яму цела, як Ён хоча, і кожнаму насенню — сваё цела.
39 Не кожная плоць — такая самая плоць; але адна плоць у людзей, другая плоць у скаціны, іншая — у рыб, іншая — у птушак.
40 Ёсць целы нябесныя і целы зямныя; але інакшая слава нябесных, інакшая — зямных;
41 адна слава сонца, а другая слава месяца, а іншая слава зорак; і зорка ад зоркіадрозніваецца славаю.
42 Так і пры ўваскрасенні мёртвых: сеецца ў тленні — паўстае́ ў нятленні;
43 сеецца ў бясчэсці — паўстае́ ў славе; сеецца ў слабасці — паўстае́ ў сіле;
44 сеецца цела душэўнае — паўстае́ цела духоўнае. Ёсць цела душэўнае і ёсць целадухоўнае.
45 Так і напісана: «першы чалавек Адам стаў душою жывою», а апошні Адам — духам жыватворчым.
46 Але не духоўнае спачатку, а душэўнае, потым духоўнае.
47 Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі чалавек — Гасподзь з неба.
48 Які зямны, такія і зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя;
49 і я́к мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць вобраз і нябеснага.
50 Але тое скажу, браты, што плоць і кроў не могуць унаследаваць Царства Божага, і тленне не наследуе нятлення.
51 Кажу вам тайну: не ўсе мы памром, але ўсе пераменімся
52 раптам, у імгненне вока, пры гуку апошняй трубы: бо затру́біць, і мёртвыя ўваскрэснуць нятленнымі, а мы пераменімся;
53 бо тленнаму гэтаму належыць апрану́цца ў нятленне, і смяротнаму гэтаму — апрану́цца ў бессмяротнасць.
54 Калі ж тленнае гэтае апра́нецца ў нятленне і смяротнае гэтае апра́нецца ў бессмяротнасць, тады здзейсніцца слова напісанае: «паглыну́та смерць перамогаю».
55 «Смерць! дзе тваё джала? пекла! дзе твая перамога?»
56 Джала смерці — грэх; а сіла граху — закон.
57 Але дзякуем Богу, Які даў нам перамогу праз Госпада нашага Іісуса Хрыста!
58 Дык вось, браты мае́ ўзлю́бленыя, будзьце цвёрдымі, непахіснымі, цалкам адданымі справе Гасподняй заўсёды, ведаючы, што праца ваша не ма́рная перад Госпадам.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 15 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карынфян 15 раздзел в переводах:
1 да Карынфян 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.