Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян, 3 1-е Пасланне да Карынфян, 3 глава

1 І я, браты, не мог гаварыць з вамі, як з духоўнымі, а толькі як з плоцкімі, як з немаўлятамі ў Хрысце.
2 Я карміў вас малаком, а не цвёрдаю ежаю, бо вы яшчэ не маглі есці яе, ды і цяпер не можаце,
3 таму што вы яшчэ плоцкія. Бо калі паміж вамі зайздрасць, і спрэчкі, і разлады, то ці ж не плоцкія вы і ці не паводле чалавечага разумення жывяце́?
4 Бо калі адзін кажа: «я Паўлаў», а другі: «я Апалосаў», — то ці ж не плоцкія вы?
5 Бо хто такі Павел? хто такі Апалос? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы ўверавалі, і кожны, як яму даў Гасподзь.
6 Я насадзіў, Апалос паліваў, але ўзрасціў Бог;
7 так што ні той, хто са́дзіць, не мае значэння, ні той, хто палівае, а толькі Бог, Які ўзрошчвае.
8 Той, хто са́дзіць, і той, хто палівае, — складаюць адно, але кожны атрымае сваю плату ў адпаведнасці са сваёй працай.
9 Бо мы суработнікі ў Бога; а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
10 Я па благадаці, дадзенай мне Богам, як мудры дойлід, заклаў падмурак, а іншы будуе на ім; аднак кожны няхай глядзіць, як будуе.
11 Бо ніхто не можа закласці іншага падмурку, акрамя закладзенага, якім ёсць Іісус Хрыстос.
12 І хто я́к на гэтым падмурку будуе — з золата, серабра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
13 справа кожнага вы́явіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь вы́прабуе справу кожнага, якая яна.
14 У каго збудаванне, якое ён узвёў, вы́стаіць, той атрымае плату;
15 у каго збудаванне згарыць, той панясе страту; сам жа будзе ўратаваны, але так, як бы з агню.
16 Хіба не ведаеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?
17 Калі хто знішчыць храм Божы, таго знішчыць Бог; бо храм Божы святы, і гэты храм — вы.
18 Няхай ніхто сябе не падманвае: калі хто з вас лíчыць сябе мудрым у веку гэтым, той няхай неразумным стане, каб быць мудрым.
19 Бо мудрасць свету гэтага ёсць неразумнасць перад Богам, як напісана: «ловіць мудрых у хітрасці іх».
20 І яшчэ: «Гасподзь ведае разважанні мудрых, што яны марныя».
21 Дык вось, няхай ніхто не хва́ліцца людзьмі, бо ўсё ваша:
22 ці Павел гэта, ці Апалос, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё ваша;
23 вы ж — Хрыстовы, а Хрыстос — Божы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е Пасланне да Карынфян, 3 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.