Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян, 9 1-е Пасланне да Карынфян, 9 глава

1 Хіба́ я не Апостал? Хіба́ я не свабодны? Хіба́ не бачыў я Іісуса Хрыста, Госпада нашага? Хіба́ не мая праца — вы ў Госпадзе?
2 Калі для іншых я не Апостал, то для вас — Апостал; бо пячаць майго апостальства — вы ў Госпадзе.
3 Вось маё апраўданне перад тымі, хто асуджа́е мяне.
4 Ці ж не маем мы права есці і піць?
5 Ці ж не маем мы права мець спадарожніцаю сястру жонку, як і астатнія Апосталы, і браты Гасподнія, і Кіфа.
6 Ці ж толькі я і Варнава не маем права не працаваць?
7 Хто і калі слу́жыць у войску на сваім утрыма́нні? Хто са́дзіць вінаграднік і не есць пладоў яго? Хто пасвіць статак і не п’е малака ад статку?
8 Ці толькі паводле чалавечага разумення я кажу гэта? Ці не гаворыць гэтага і закон?
9 Бо ў Маісеевым законе напісана: «не завязвай рот валу́, які малоціць». Ці пра валоў клапоціцца Бог?
10 Ці, можа, дзеля нас гэта гаворыцца? Дзеля нас жа гэта напíсана; бо хто арэ, той павінен араць з надзеяй, і хто малоціць, павінен малаціць з надзеяй на сваю долю спадзяванага.
11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, то ці вялікая рэч, калі пажнём у вас цялеснае?
12 Калі іншыя маюць гэтае права ў вас, то чаму тады не мы? Але мы не карысталіся гэтым пра́вам, а ўсё церпім, каб не зрабіць ніякай перашкоды дабравесцю Хрыстоваму.
13 Хіба вы не ведаеце, што тыя, хто працуе ў свяцілішчы, кормяцца ад свяцілішча? што тыя, хто слу́жыць пры ахвярніку, маюць долю ад ахвярніка?
14 Гэтак і Гасподзь устанавіў, каб тыя, хто прапаведуе Евангелле, жылі ад дабравесця.
15 Але я не карыстаўся нічым такім. І напісаў я гэта не дзеля таго, каб так было для мяне, бо мне лепш памерці, чым каб хто пазбавіў мяне таго, чым я хвалю́ся.
16 Бо калі я дабраве́шчу, то мне няма чым хвалíцца, таму што гэта абавязак, які ляжы́ць на мне, і гора мне, калі не дабраве́шчу.
17 Бо калі я раблю гэта добраахвотна, то ма́ю ўзнагароду, а калі не добраахвотна, то выконваю толькі дару́чаную мне справу.
18 За што ж мне ўзнагарода? За тое, што, прапаведуючы Евангелле, я дабраве́шчу пра Хрыста да́рам, не карыстаючыся тым правам, якое дае мне дабравесце.
19 Таму, будучы свабодным ад усіх, я зрабіў сябе рабом усіх, каб больш іх прыдба́ць:
20 для Іудзеяў я быў як Іудзей, каб прыдба́ць Іудзеяў; для падзаконных быў як падзаконны, каб прыдба́ць падзаконных;
21 для тых, хто без закону, я быў як без закону, — не будучы без закону перад Богам, а падзаконным Хрысту, — каб прыдба́ць тых, хто без закону;
22 для сла́бых быў як сла́бы, каб прыдба́ць сла́бых. Для ўсіх я стаў усім, каб спасці хаця б некаторых.
23 І гэта я раблю дзеля Евангелля, каб стаць удзельнікам яго.
24 Хіба вы не ведаеце, што на спаборніцтвах па бегу бягуць усе, а ўзнагароду атрымлівае адзін? Дык бяжыце так, каб атрымаць.
25 Кожны, хто спаборнічае, устрымліваецца ад усяго; аднак яны — каб атрымаць вянец тленны, а мы — нятленны.
26 І таму я бягу не проста так, б’юся не так, быццам б’ю паветра;
27 але прыгнятаю і знявольваю цела маё, каб, прапаведуючы іншым, самому не аказацца недастойным.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е Пасланне да Карынфян, 9 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.