Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян, 4 1-е Пасланне да Карынфян, 4 глава

1 Дык вось, няхай людзі лíчаць нас служыцелямі Хрыстовымі і домаўпра́ўнікамі тайнаў Божых;
2 ад домаўпра́ўнікаў жа патрабу́ецца, каб кожны аказаўся верным.
3 Для мяне вельмі мала значыць, як су́дзіце пра мяне вы або іншыя людзі; я і сам пра сябе не суджу?.
4 Бо хоць я нічога за сабою не ведаю, але гэтым не апра́ўдваюся; суддзя ж мне Гасподзь.
5 Таму не судзíце зусім да часу, пакуль не прыйдзе Гасподзь, Які і асве́тліць скрытае ў цемры, і вы́явіць намеры сэрцаў, і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
6 Гэта, браты, я вобразна паказаў на сабе і Апалосе дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не мудрава́ць звыш таго, што напíсана, і каб пыхліва не ўзносілі аднаго перад другім.
7 Бо хто вылуча́е цябе́ І што́ маеш ты, чаго не атрымаў? А калі атрымаў, то чаго хвалішся, быццам не атры́мліваў?
8 Вы ўжо насы́ціліся, вы ўжо разбагацелі, без нас вы сталі царава́ць; о, калі б вы сапраўды сталі царава́ць, каб і мы разам з вамі царава́лі!
9 Бо думаю, што Бог паставіў нас, апосталаў, апошнімі, як бы асу́джанымі на смерць; таму што мы сталі відовішчам для свету, для Ангелаў і для людзей.
10 Мы неразумныя дзеля Хрыста, а вы разумныя ў Хрысце; мы сла́быя, а вы моцныя; вы ў славе, а мы ў пага́рдзе.
11 Да цяперашняга часу мы і голад, і смагу церпім, мы і голыя, і пабітыя, і бяздомныя,
12 і працуем, робячы ўсё сваімі рукамі. Нас абражаюць — мы благаслаўляем; нас гоняць — мы трываем;
13 нас зневажа́юць — мы суцяша́ем; мы сталі сме́ццем для свету, адкíдамі для ўсіх аж дагэтуль.
14 Не для таго, каб пасароміць вас, пішу гэта, а як дзяцей маіх узлюбленых настаўляю.
15 Бо хоць і тысячы настаўнікаў вы маеце ў Хрысце, але айцоў не многа; я нарадзіў вас у Хрысце Іісусе праз дабраве́сце.
16 Таму прашу вас, будзьце перайма́льнікамі маімі, як я — Хрыста.
17 Дзеля гэтага я паслаў да вас Цімафея, майго ўзлюбленага і вернага ў Госпадзе сына, які вам нагада́е пра шляхі мае́ ў Хрысце Іісусе, як я ўсюды, у кожнай царкве, вучу.
18 Паколькі я не іду да вас, то некаторыя з вас заганары́ліся;
19 але я неўзаба́ве прыйду да вас, калі Госпаду будзе ўгодна, і зведаю не словы ганарліўцаў, а сілу;
20 бо Царства Божае не ў слове, а ў сіле.
21 Чаго вы хочаце́ з розгаю мне прыйсці да вас ці з любоўю і духам лагоднасці?
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-е Пасланне да Карынфян, 4 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.