Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 4 Першы да Карынцян 4 раздзел

1 Дык кажны мае ўважаць нас за слугачых Хрыстовых а вернікаў тайнаў Божых.
2 Ад вернікаў жа вымагаюць, каб кажны быў верны.
3 Імне вельма мала знача, што судзіце празь мяне вы або людзкі суд; я й сам ня суджу празь сябе.
4 Бо я нічога ня знаю за сабою, але гэтым не апраўлены; судзьдзя ж імне Бог.
5 Затым ня судзіце без пары, пакуль ня прыйдзе Спадар, Каторы й асьвеце схаванае ў цемрадзі і выяве рады сэрца, і тады кажны будзе мець пахвалу ад Бога.
6 Гэта, браты, прытарнаваў я да сябе а Аполоса дзеля вас, каб вы навучыліся ад нас не мудрагеліць звыш тога, што напісана, і не падыймаліся адзін перад адным.
7 Бо хто адрозьнюе цябе? Што ты маеш, чаго б не адзяржаў? А калі адзяржаў, чаму хвалішся, быццам не адзяржаў?
8 Ужо вы перасыціліся, ужо вы забагацелі, вы радзілі бяз нас. Я хацеў бы, каб вы радзілі, каб мы таксама радзілі з вамі!
9 Бо я думаю, што Бог нас, апосталаў, пастанавіў за апошніх, бы на сьмерць прызначаных; бо мы сталі дзівосамі сьвету, ангілам і людзём.
10 Мы дурныя дзеля Хрыста, але вы разважныя ў Хрысту; мы млявыя, але вы моцныя, вы пачэсьлівыя, але мы ў ганьбе.
11 Аж дагэтуль прагнем і сьмягнем, і голыя, і бітыя, і бяздомныя,
12 І працуем, робячы сваімі собскімі рукамі. Абмаўляюць нас, мы дабраславім; перасьлядуюць нас, мы церпім;
13 Уражаюць нас, мы молім; мы сталі сьвету, як шумецьце, адкіданыя ўсімі аж дагэтуль.
14 Ня пішу гэта, каб засароміць вас, але каб перасьцерагчы вас, як любовыя дзеці свае.
15 Бо хоць бы вы мелі дзесяць тысячаў наўчыцеляў у Хрысту, ня шмат, адылі, айцоў; я радзіў вас у Хрысту Ісусу дабравесьцяй.
16 Затым малю вас: будзьце маімі перайманьнікамі.
17 Дзеля таго я паслаў да вас Цімоха, свайго любовага а вернага ў Спадару сына, каторы дамене вам дарогі мае ў Хрысту, як я вучу ўсюдых у кажнай царкве.
18 Некатрыя запыхацелі, як быццам я не маніўся прыйсьці да вас;
19 Але я ўборзьдзе прыйду да вас, калі Бог дазволе, і пазнаю ня словы запыхацелых, але моц,
20 Бо гаспадарства Божае ня ўслове, але ў моцы.
21 Чаго вы хочаце? з дубцом прыйсьці да вас, ці зь міласьцяй і з духам лагоднасьці?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 4 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Карынцян 4 раздзел в переводах:
1 да Карынцян 4 раздзел, комментарии:
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Баркли
  7. Комментарии Жана Кальвина
  8. Толкования Августина
  9. Толкование Иоанна Златоуста
  10. Толкование Феофилакта Болгарского
  11. Новый Библейский Комментарий
  12. Лингвистический. Роджерс
  13. Комментарии Давида Стерна
  14. Библия говорит сегодня
  15. Комментарии Скоуфилда
  16. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.