Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

1 да Карынцян 11 Першы да Карынцян 11 раздзел

1 Будзьце перайманьнікамі ў мяне, як я ў Хрыста.
2 Але хвалю вас, браты, што вы ўсе мае памятуеце, і дзяржыце паданьні, як я падаў вам.
3 Хачу таксама, каб вы ведалі, што кажнага мужа галава Хрыстос; галава жончына — муж; а галава Хрыста — Бог.
4 Каторы муж моліцца альбо праракае з накрытай галавою, сароме галаву сваю.
5 А кажная жонка, што моліцца альбо праракае праставалосая, сароме галаву сваю; бо гэта тое самое, як калі б яна была пагаліўшыся.
6 Бо калі жонка ня хоча накрывацца, няхай таксама стрыжэцца; а калі жонцы сорамна быць пастрыжанай альбо паголенай, няхай накрываецца.
7 Бо муж ня мае накрываць галавы, бо ён абраз а слава Божая; а жонка — слава мужава.
8 Бо ня муж із жонкі, але жонка з мужа;
9 Бо таксама ня муж створаны дзеля жонкі, але жонка дзеля мужа.
10 Затым і мае мець жонка на галаве сваёй знак улады дзеля ангілаў.
11 Адылі, ані жонка бяз мужа, ані муж бяз жонкі ў Спадару.
12 Бо як жонка з мужа, так і муж пераз жонку; усе ж — з Бога.
13 Разважча самы, ці гожа жонцы праставалосай маліцца Богу?
14 Ціж сама прырода ня вуча вае, што калі муж мае даўгія валасы, няслава яму гэта;
15 Але калі жонка мае даўгія валасы, ёй слава, бо даўгія валасы даны ёй замест прыкрыцьця.
16 Але калі б хто думаў быць звадлівым, мы ня маем такога звычаю ані цэрквы Божыя.
17 Але, сулячы гэта, не хвалю, што вы зьбіраецеся ня дзеля лепшага, але дзеля горшага.
18 Бо, першае, запраўды чую, што, як вы зыходзіцеся на збор, памеж вас бываюць падзелы, чаму часткава й веру.
19 Бо мусяць быць таксама гэрасі памеж вас, каб выявіліся памеж вас узумелыя.
20 Адлі, як зьбіраецеся, дык ня дзеля вячэры Спадаровае;
21 Бо кажны барзьдзіць уперад есьці сваю ежу, і адзін галадуе, а другі п’яны.
22 Ціж у вас няма дамоў, каб есьці й піць? Або грэбуеце царквою Божай і сароміце тых, што ня маюць? Што сказаць вам? ці пахваліць вас за гэта? за гэта не пахвалю.
23 Бо я прыняў ад Спадара тое, што й перадаў вам, што Спадар Ісус тае ночы, каторае быў выданы, узяў хлеб
24 І, даўшы падзяку, паламіў і сказаў: «Гэта цела Мае, каторае за вас ломіцца; гэта рабіце на Маю намятку».
25 Таксама й чару па вячэры, кажучы: «Гэта чара ё новая ўмова ў крыві Маёй, гэта рабіце так часта, як п’іце, на Маю памятку»,
26 Так часта, як вы ясьце хлеб гэты і п’іце чару гэтую, сьмерць Спадарову абяшчаеце, пакуль Ён прыйдзе.
27 Затым, хто будзе есьці хлеб гэты або піць чару Спадарову ня годна, вінен будзе Цела й Крыві Спадаровае.
28 Няхай жа спрабуе сябе людзіна, і гэтак еж із хлеба таго і з чары тае.
29 Бо хто есьць а п’ець ня годна, тый есьць а п’ець засуджэньне сабе, не разважаючы празь Цела.
30 Ад гэтага шмат хто з вас кволы а хворы і ня мала засынае.
31 Бо, калі б мы судзілі самы сябе, дык ня былі б суджаныя;
32 Будучы ж суджаныя, мы казьнераныя Спадаром, каб ня былі засуджаныя ізь сьветам.
33 Затым, браты мае, зьбіраючыся на вячэру, жджыце адзін аднаго.
34 Калі хто хоча есьці, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на засуджэньне. Засталае ўладжу, як прыйду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст сьв. Паўлы апостала да Карынцян, 11 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карынцян 11 раздзел в переводах:
1 да Карынцян 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.