1 Будзьце пасьлядоўнікамі маімі, як я Хрыстусавы.
2 Хвалю вас, браты, што ўсё маё памятаеце ды трымаецеся маіх павучэнняў так, як перадаў я вам.
3 І хочу, каб вы ведалі, што кажнаму мужчыне галава Хрыстус, а жанчыне галава мужчына, Хрыстусу-ж галава Бог.
4 Кажны мужчына, што моліцца зь ненакрытаю галавою, ганьбіць сваю галаву.
5 А кажная жанчына, што моліцца зь ненакрытаю галавою, ганьбіць сваю галаву; гэта бо тое самае, якбы яна была абголеная;
6 бо калі жанчына не накрывае галавы, дык няхай стрыжэцца; а калі ёй сорамна стрыгчыся, ці галіцца, хай накрываецца.
7 Мужчыне ня сьлед накрываць галаву, ён бо вобраз і слава Бога, а жанчына — слава мужчыны;
8 бо ня мужчына ад жанчыны, але жанчына ад мужчыны;
9 і ня мужчына створаны для жанчыны, а жанчына для мужчыны.
10 Таму-то жанчына й павінна мець на галаве знак падуладнасьці, дзеля Анёлаў.
11 Аднак у Богу ні мужчына без жанчыны, ні жанчына без мужчыны;
12 бо як жанчына з мужчыны, так мужчына праз жанчыну; а ўсё — ад Бога.
13 Падумайце самы: ціж прыстоіць жанчыне маліцца Богу зь ненакрытай галавою?
14 Ціж сама натура ня вучыць вас, што калі мужчына запускае валасы, дык брыдка яму;
15 а як жанчына запускае доўгія валасы, дык для яе гэта чэсьць, ёй бо валасы на прыкрыцьцё даныя.
16 А каліб хто меў ахвоту спрачацца, то мы ня маем гэтага звычаю, ані такжа Божая Эклезія.
17 Робячы вам гэтыя заўвагі, я не магу пахваліць вас затое, што зьбіраецеся не на лепшае, але на горшае.
18 Перадусім бо — чую — што як зыходзіцеся ў набожні, паўстае між вамі разлад, і гэтаму крыху веру;
19 бо мусяць быць рожнадумствы, каб выявіліся між вамі выпрабаваныя.
20 Вашы сходзіны ня ёсьць ужо спажываннем Вячэры Усеспадаравай;
21 кажны бо хапаецца наўперад спажыць сваю вячэру й адзін бывае галодны, а другі падпілы.
22 Ціж ня маеце дамоў, каб есьці й піць? Ці мо ганьбіць хочаце Божую эклезію ды ўпакорваць тых, якія нічога ня маюць? Што сказаць вам? Хваліць вас? За гэта не пахвалю.
23 Я бо ад Самага Усеспадара прыняў ды тое й вам перадаў, што: Усеспадар Езус тае ночы, ў якой быў выданы, ўзяў хлеб,
24 і аддаўшы падзяку, паламаў і сказаў: «Прыймеце і ешце, гэта ёсьць Цела маё, што за вас даецца; гэта рабеце на маю памятку» (Мт. 26:26; Мк. 14:22; Лк. 22:19).
25 Такжа і кіліх па вячэры, кажучы: «Гэты кіліх ёсьць новы запавет у маёй Крыві. Гэта рабеце кажны раз, як будзеце піць на маю памятку».
26 Бо кажны раз як есьцімеце хлеб гэты й піцімеце кіліх, сьмерць Усеспадара зьвяшчаць будзеце, пакуль Сам прыйдзе.
27 Хто, восьжа, спажываўбы гэты хлеб, ці піўбы Усеспадаравы кіліх нягодна, будзе вінаваты за Цела Усеспадара і Кроў.
28 Дык хайжа дасьледвае сябе самога чалавек і гэтак есьць з хлеба таго ды п’е з кіліха таго.
29 Хто бо есьць і п’е нягодна, асуд сабе есьць і п’е, не разрожніваючы Цела Госпада.
30 Ось таму шмат у вас кволых і хворых ды ня мала і ўмірае.
31 А каб мы самы сябе судзілі, дык ня быліб суджаныя.
32 І калі Госпад судзіць нас, Ён тым папраўляе нас, каб ня былі разам із сьветам засуджанымі.
33 Таму вось, браты мае, калі зьбіраецеся есьці, чакайце адзін другога;
34 калі-ж хто галодны, няхай есьць дома, каб зьбірацца вам не на засуд. Іншыя справы заладжу, як прыду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Першы ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 11 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.