Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да карынтыян, 6 1 да карынтыян, 6 глава

1 Ці сьмее хто з вас, маючы справу з другім, судзіцца перад нявернымі, саміж перад сьвятымі?
2 Няўжэ ня ведаеце, што сьвятыя будуць сьвет судзіць? А калі вы маеце судзіць куды меншыя справы?
3 Хіба ня ведаеце, што будзем судзіць Анёлаў? Наколькіж болей — справы сьвецкія?
4 А вы, судзячыся аб жыцьцёвых справах, ставіце сваімі судзьдзямі ня маючых павагі ў эклезіі.
5 На сорам вам кажу гэта! Няўжэ няма між вамі каго разумнага, што могбы рассуджваць між братамі сваімі?
6 А-то брат з братам судзіцца ды шчэ й перад няверцамі.
7 Ужо й тое паніжаюча для вас, што вы наагул судзіцеся між сабою. Чамуб вам не аставацца лепш ужэ пакрыўджанымі? Чамуб лепей не цярпець шкоды?
8 Вы-ж, наадварот, самі крыўдзіце й абдзіраеце, і-то братоў.
9 Ці ня ведаеце, што несправядлівыя валадарства Божага не ўнасьледзяць? Не манеце сабе: ані распусьнікі, ані балванаверцы, ані чужаложнікік, ані разнузданыя, ані садомцы,
10 ані зладзеі, ані прагавітыя, ані п’яніцы, ні зламоўцы, ані грабежнікі — валадарства Божага не ўнасьледзяць.
11 І гэткімі былі некаторыя з вас; але ўжо абмытыя, але асьвенчаныя, але усправядліўленыя ў імя Усеспадара нашага Езуса Хрыстуса і ў Духу Бога нашага.
12 «Усё мне можна,» — але ня ўсё карыснае; «усё мне можна», — але нічога не павінна мною валадаць.
13 Яда для жывата, а жывот для яды; але Бог зьністожыць і адно і другое. Цела-ж не для распусты, але для Усеспадара, а Усеспадар для цела.
14 Бог-жа і Усеспадара быў з гробу падняў, ды й нас падыме моцай сваёю.
15 Ціж ня ведаеце, што целы вашыя — гэта чэлесы Хрыстуса? Узяўшы тады чэлесы Хрыстуса, зраблю іх чэлесамі блудніцы? Ніколі!
16 Хіба ня ведаеце, што хто суспаляецца з блудніцай, ёсьць адным целам зь ёю? Сказана бо: Двоя будуць у вадным целе (Быць. 2:24).
17 А хто суспаляецца з Усяспадарам, ёсьць із Ім адным духам.
18 Уцякайце ад распусты! Усякі грэх, якога дапускаецца чалавек, ёсьць по-за целам; але хто дапускаецца распусты, грэшыць проціў свайго цела.
19 Ціж ня ведаеце, што цела ваша ёсьць сьвятыняй Духа Сьвятога, Якога маеце ад Бога, і вы — не свае (Кар. 6:16).
20 Бо вы куплены за высокую цану. Хвалеце, восьжа, і насеце Бога ў целе вашым!
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да карынтыян, 6 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.