Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да карынтыян 14 1 да карынтыян 14 раздзел

1 Сягайце па любасьць, дабівайцеся духовых дараў, асабліваж — каб праракаваць.
2 Бо хто гаворыць моваю нязнанаю, то ня людзям гаворыць, а Богу, ніхто бо яго не разумее: ён гаворыць духам таёмнае.
3 А хто праракуе, той гаворыць людзям на павучэнне, напамін ці пацяшанне.
4 Хто мовамі гаворыць, той сам сябе павучае, а хто праракуе, той Эклезію Божу будуе.
5 Хочу восьжа, каб гаварылі сабе й мовамі, лепш аднак, каб праракавалі, большы бо той, хто праракуе за таго, хто гавора мовамі, хіба што ён прытым й паясьняўбы, каб эклезія павучэнне мела.
6 А цяпер, браты, каліб я прыйшоў да вас і загаварыў мовамі, якуюж прынёсбы вам карысьць, каліб не паясьніў або аб’яўленнем, або ўмеласьцю, або прароцтвам, ці навукаю?
7 Бо-ж гэтак сама яно і з бяздушнымі рэчамі, што даюць голас: ці-то жалейка, ці гусьлі: калі ня выдаюць із сябе выразнасьці тонаў, дык як распазнаць што граецца на жалейцы, ці гусьлях?
8 І каліб сурма баявая выдавала гук неўпапад, хто пачаўбы рыхтавацца да бою?
9 Гэтак і вы, калі прамаўляеце славамі няўцямнымі, дык як пазнаюць, што вы гаворыце? На вецер гаварыць будзеце.
10 Гэтулькі ўсялякіх моваў на сьвеце, а ніводнае — бяз слоў;
11 але, як я не разумею значэння слоў, дык буду чужынцам для таго, хто гаворыць, а ён будзе чужынцам для мяне.
12 Так вось і вы, калі дбалыя аб дары духовыя, дык абагачаецеся імі на збудаванне Эклезіі.
13 Дзеля гэтага хто гаворыць няведамай мовай, хай моліцца, каб умеў паясьніць.
14 Бо калі малюся незнаёмай мовай, дык хоць дух мой і моліцца, розум астаецца без пажывы.
15 Тады штож — буду маліцца духам, буду маліцца й розумам; піяціму духам, піяціму й розумам.
16 Інакш бо: калі багаславіцімеш духам, то як прысутны прасталюдзін, няведаючы што гаворыш, скажа табе «Амэн» на тваё багаслаўленства?
17 Ты хораша дзякуеш, але другому гэта не ў навуку.
18 Я-то дзякую Богу майму, што гавару мовамі болей за ўсіх вас;
19 але ў набожні я волю сказаць п’яць слоў сваім розумам, каб павучыць і другіх, чым дзесяць тысяч слоў мовай незразумелай.
20 Браты, ня будзьце дзеці разуменнем, на благое то будзьце незмысьлю, а розумам будзьце дасьпелыя.
21 У Законе напісана: Чужымі мовамі ды чужымі вуснамі гаварыціму народу гэтаму, але й так не паслухаюць Мяне — кажа Госпад. (Із. 28:11−12).
22 так што — мовы ёсьць знакам не для веручых, але для няверучых; прароцтвы-ж не для няверучых, але для веручых.
23 Калі восьжа зыйдзецца разам уся Эклезія ды стануць гаварыць рознымі мовамі, а ўвойдуць якіе няведучыя, ці нявернікі, дык ціж ня скажуць, што вы зьбіліся з глузду?
24 А вось калі ўсе праракуюць і ўвойдзе які нявернік, ці несьвядомлены, дык усе пачнуць яго праконываць, ці угаворваць.
25 выяўляючы сукрытасьць сэрца ягонага, і ён ніцам паўшы, паклоніцца Богу ды прызнае, што Бог сапраўды ёсьць між вамі.
26 Тады штож, браты, — як зыйходзіцеся, кажны з вас уносіць або псальм, або дар навучання, аб’яўлення, моваў, тлумачэння: ўсё гэта хай будзе на збудаванне.
27 Калі хто гаворыць незнаёмай мовай, дык гаварэце чародна па-двух, найбольш па-трох; адзін-жа хай паясьняе.
28 А каліб ня было перакладчыка, дык хай маўчыць у набожні, а сабе й Богу гаворыць.
29 І прарокі хай гавораць па-двух, ці трох, рэшта — хай разважаюць.
30 А як каму з сядзячых былоб што аб’яўлена, першы хай маўчыць.
31 Бо ўсе можаце праракаваць паадзіночна, каб усе павучаліся ды ўсе пацяшаліся.
32 Сілы-ж прарочага духа падуладныя прарокам,
33 Бог бо ня ёсьць Богам разладзьдзя, але супакою. Як і па ўсіх набожнях у сьвятых вучу —
34 жанчыны, хай у набожні маўчаць, ім бо не дазволена гаварыць, але падуладнымі быць, як і Закон загадвае (Быць. 3:16).
35 Калі-ж хочуць навучыцца чаго, няхай пытаюцца дома сваіх мужоў; бо ня ўходзіць кабеціне ў набожні гутарыць.
36 Ці-ж ад вас выйшла Божае слова? Або ці да вас адных дайшло?
37 Як каму здаецца, што ён прарок, або мае нейкі дар духовы, дык хай ведае, што ўсё гэтае, аб чым пішу вам, ёсьць загадам Божым.
38 Хтоб гэтага ня прызнаў, той сам ня будзе прызнаны.
39 Гэтак вось, браты, старайцеся праракаваць дый не забараняйце гаварыць мовамі.
40 Але ўсё няхай дзеецца дастойна і даладна.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 14 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да карынтыян 14 раздзел в переводах:
1 да карынтыян 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда
  15. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.