Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 14 Першае да карыньцянаў 14 раздзел

1 Імкніцеся да любові, ру́пцеся пра (дары) духовыя, асабліва ж, каб (вам) прарочыць.
2 Таму што той, хто гаворыць (нейкай) мовай, гаворыць ня людзям, але Богу; бо ніхто ня разумее (яго), (бо) ён духам гаворыць тайны;
3 а хто прарочыць, той гаворыць людзям на збудаваньне і перасьцярогу, і суцяшэньне.
4 Той, хто гаворыць (нейкай) мовай, сябе збудоўвае, а той, хто прарочыць, збудоўвае царкву.
5 Жадаю ж, (каб) усім вам гаварыць мовамі; але лепш, каб вам прарочыць; бо той, хто прарочыць, большы за таго, хто гаворыць мовамі, хíба, калі ён будзе (яшчэ і) тлумачыць, каб царква атрымала збудаваньне.
6 Цяпер жа, браты, калі я прыйду да вас гаворачы мовамі, якую прынясу вам карысьць, калі ня буду вам гаварыць ці то адкрыцьцём, ці то веданьнем, ці то прароцтвам, ці то навукаю?
7 І бяздушныя (прылады), якія выдаюць гук, ці то жалейка, ці то гарпа, калі ня даюць розных мелёдыяў, якім чынам будзе распазна́на, што іграецца на жалейцы або на гарпе?
8 Бо і калі труба будзе выдаваць няразборлівае гучаньне, хто будзе рыхтавацца да бою?
9 Гэтак і вы, калі на (нейкай) мове ска́жаце нязразумелае слова, якім чынам будзе распазнана ска́занае? Дык вы будзеце гаварыць на вецер.
10 Колькі напрыклад ёсьць у сьвеце ўсякіх слоў, і ніводнага зь іх няма бяз значэньня.
11 Калі ж я ня разумею значэньня слова, то я буду для таго, хто гаворыць, чужаземцам, і той, хто гаворыць, для мяне — чужаземец.
12 Так і вы, паколькі зьяўляецеся прыхільнікамі духовых (рэчаў), імкніцеся да ўмацаваньня царквы, каб вам (узрастаць і) памнажацца.
13 Таму, хто гаворыць (нейкай нязразумелай) мовай, хай моліцца, каб мог і тлумачыць.
14 Бо калі я малюся (нейкай нязразумелай) мовай, то дух мой моліцца, а розум мой застаецца бясплодным.
15 Дык што ж? Буду маліцца духам, буду маліцца і розумам; буду сьпяваць духам, буду сьпяваць і розумам.
16 Таму што, калі ты будзеш дзякаваць (Богу) духам, (то той), што стаіць побач і ня разумее, (што ты гаворыш), як ён скажа «амін» пры тваім дзякаваньні? Таму што (тое), што ты гаворыш, ён ня разумее.
17 Бо хаця ты добра дзякуеш, але другі ня збудоўваецца.
18 Дзякую Богу майму, што больш за ўсіх вас гавару мовамі;
19 але ў царкве хачу пяць слоў сказаць маім розумам, каб і другіх навучыць, чым (сказаць) мноства слоў на нязразумелай мове.
20 Браты! ня будзьце дзецьмі розумам, а (вось) на ліхое будзьце нямаўлятамі; па розуму ж будзьце ста́лымі.
21 У Законе напісана: замежнымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць народу гэтаму; і (нават) тады ня паслухаюць Мяне, — кажа Госпад.
22 Так што мовы зьяўляюцца знакам ня для вернікаў, але для нявернікаў; а прароцтва — ня для нявернікаў, але для вернікаў.
23 Калі ж уся царква зыдзецца разам, і ўсе загавораць на (нейкіх) мовах, ды ўвойдуць ня разумеючыя ці нявернікі, то ці ня скажуць, што вы шале́еце?
24 Калі ж усе прарочаць, і ўвойдзе хто-небудзь няве́рнік альбо той, хто ня разумее, то ён (стаецца) усімі дасьледаваным (і) ўсімі дакараным.
25 І такім чынам тайны сэрца ягонага стаюцца відавочнымі, і таму, упаўшы на аблічча, ён паклоніцца Богу, кажучы: сапраўды з вамі ёсьць Бог.
26 Дык што, браты? Калі вы зьбіраецеся, кожны з вас мае псальм, мае навуку, мае (нейкую) мову, мае адкрыцьцё, мае тлумачэньне, — усё (гэта) хай будзе на збудаваньне.
27 Калі хто гаворыць (нязнаёмаю) моваю, (то хай гавораць) двое, ці найбольш — трое, і (то) па чарзе, а адзін хай тлумачыць.
28 Калі ж няма тлумача, у царкве маўчы; але гавары сабе і Богу.
29 Прарокі ж гаварыце двое ці трое, а астатнія — разважайце.
30 Калі ж другому з тых, што сядзяць, будзе адкрыта, (то) першы маўчы.
31 Бо вы ўсе адзін за адным можаце прарочыць, каб усім вучыцца і ўсім быць суцяша́нымі.
32 І духі прарокаў прарокам паслухмяныя,
33 таму што (Бог) ня ёсьць Бог бязладзьдзя, але міру, як ва ўсіх цэрквах у сьвятых.
34 Жонкі вашыя ў цэрквах няхай маўчаць, бо ня дазволена ім гаварыць, а быць у паслушэнстве, як і Закон кажа.
35 Калі ж яны хочуць чаму-небудзь навучыцца, (дык) хай пытаюцца дома ў сваіх мужоў, бо няпрыстойна жонкам гаварыць у царкве.
36 Ці ад вас выйшла Слова Бога, ці да вас адных дайшло?
37 Калі хто лічыць сябе прарокам альбо духовым, хай разумее, што я вам пішу, таму што гэта Прыказаньні Госпада.
38 Калі ж хто (гэтага) ня прызнае́, дык хай сабе ня прызнае́.
39 Так што, браты, рупцеся, каб прарочыць; і гаварыць (нязнаёмымі) мовамі ня перашкаджайце.
40 Няхай усё прыстойна і ў парадку робіцца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 14 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да карыньцянаў 14 раздзел в переводах:
1 да карыньцянаў 14 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.