Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

1 да карыньцянаў 11 Першае да карыньцянаў 11 раздзел

1 Будзьце насьлядоўцамі мне, як і я Хрысту.
2 Хвалю ж вас, браты, што ўсё маё па́мятаеце і трымаеце пераказы (пераданае мною вам вучэньне дакладна) так, як я перадаў вам.
3 Хачу ж, (каб) вы ведалі, што кожнаму мужу галава — Хрыстос, галава ж жонцы — муж, Галава ж Хрысту — Бог.
4 Усякі мужчына (муж), які моліцца альбо прарочыць з накрытаю галавою, сароміць галаву сваю.
5 Усякая ж жонка, якая моліцца альбо прарочыць зь нянакрытаю галавою, сароміць галаву сваю: бо гэта тое самае, што і з паголенай галавою.
6 Бо калі жонка ня пакрывае галавы сваёй, дык хай тады і абстрыжэ галаву сваю; а калі жонцы сорамна быць абстрыжанай альбо паголенай, хай тады (і) пакрывае галаву сваю.
7 А муж ня павінен пакрываць галаву сваю, бо ён ёсьць вобраз і слава Бога; а жонка зьяўляецца славай мужа.
8 Таму што ня муж ад жонкі, але жонка ад мужа;
9 бо і ня муж створаны дзеля жонкі, але жонка дзеля мужа.
10 Таму жонка павінна мець на галаве (сваёй знак) улады дзеля Ангелаў.
11 Але ў Госпадзе (Хрысьце) ні муж бяз жонкі, ні жонка бяз мужа (ня зьяўляюць самазначнай адзінкі).
12 Бо як (жанчына становіцца) жонкай ад мужа, так і (мужчына становіцца) мужам цераз жонку, і ўсё (гэта) ад Бога.
13 Самі разважце, ці прыстойна жанчыне маліцца Богу зь нянакрытай (галавою)?
14 Ці ня вучыць вас сама прырода, што калі мужчына гадуе доўгія валасы, то гэта га́ньба для яго.
15 А калі жанчына гадуе доўгія валасы, гэта для яе слава (знак страху Божага), таму што валасы да́дзены ёй замест покрыва.
16 Калі ж хто мае намер (аб гэтым) спрачацца, (дык) мы такога звыча́ю ня маем, і ні цэрквы Бога.
17 І даючы гэткі наказ, ня хвалю вас, таму што (вы) зьбіраецеся ня на лепшае, але на горшае.
18 Бо, па-першае, калі вы зьбіраецеся ў царкве, чую, што паміж вамі адбываюцца падзелы, і часткова гэтаму веру.
19 Бо належыць пранікаць да вас і гарэзіям, каб сярод вас выявіліся выпрабаваныя.
20 Таму вы зьбіраецеся ра́зам (такім чынам), (што гэта) ня азначае спажываць вячэру Госпадаву;
21 бо кожны сьпяшаецца першым зьесьці ўласную вячэру, і (такім чынам) адзін застаецца галодным, а другі напіваецца.
22 Хíба няма ў вас дамоў, каб есьці і піць? Ці пагарджаеце царкву Бога і сароміце тых, хто (нічога) ня мае? Што скажу вам? Ці пахваліць вас за гэта? Ня хвалю.
23 Бо я ад Госпада прыняў (тое), што і вам перадаў, што Госпад Ісус у тую ноч, у якую быў выдаваны, узяў хлеб
24 і, падзякаваўшы (Богу), паламаў і сказаў: прымеце, е́шце, гэта ёсьць Цела Маё, за вас лама́нае; гэтае рабеце на ўспамін пра Мяне.
25 Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: «гэта чара ёсьць Новы Запавет у Маёй Крыві; гэта рабіце кожны раз, калі (толькі) п’яце на ўспамін аба Мне».
26 Бо кожны раз, калі (вы) ясьце хлеб гэты і п’яце чару гэтую, сьмерць Госпада абвяшчаеце, дакуль (Ён) прыйдзе.
27 А таму, калі хто есьць хлеб гэты альбо п’е чару Госпада (будучы) нявартым, вінаваты будзе (супраць) Цела і Крыві Госпада.
28 Дык выпрабуй сябе чалавек і такім чынам еш ад хлеба гэтага і пі ад чары гэтай.
29 Бо хто есьць і п’е (будучы) нявартым, той есьць і п’е на засуджэньне сябе, ня ўдумваючыся ў тое, што (гэта) Цела Госпада.
30 З-за гэтага сярод вас многія слабыя і хворыя, і многія паміраюць.
31 Бо, калі б мы самі сябе судзілі, то ня былí б су́джанымі.
32 Засуджаныя ж, Госпадам караны бываем, каб (мы) ня былí засуджанымі разам з гэтым сьветам.
33 Таму, браты мае, зьбіраючыся, каб зьесьці (запаветную вячэру), чакайце адзін аднаго.
34 Калі ж хто галодны, еш дома, каб ня зьбірацца вам на асуджэньне. А астатняе ўладжу, калі прыйду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Апостала Паўлы да карыньцянаў, 11 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

1 да карыньцянаў 11 раздзел в переводах:
1 да карыньцянаў 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.