Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

1 да Карынфян 11 1-е Пасланне да Карынфян 11 раздзел

1 Будзьце пераймальнікамі маімі, як я — Хрыста.
2 Хвалю вас, браты, што вы ўсё маё па́мятаеце і трымаеце пада́нні так, як я перадаў вам.
3 Хачу таксама, каб вы ведалі, што кожнаму мужчыну галава Хрыстос, а жанчыне галава — муж, а Хрысту галава — Бог.
4 Кожны мужчына, які моліцца альбо прарочыць з пакрытаю галавою, сароміць сваю галаву;
5 і кожная жанчына, якая моліцца альбо прарочыць з непакрытаю галавою, сароміць сваю галаву, бо гэта тое самае, як бы яна была паголена;
6 бо калі жанчына не пакрываецца, то няхай і стрыжэцца; а калі жанчыне сорамна быць астрыжанай альбо паголенай, то няхай пакрываецца.
7 Дык вось, мужчына не павінен пакрываць галаву, бо ён — вобраз і слава Божая; а жанчына — слава мужа.
8 Бо не мужчына ад жанчыны, а жанчына ад мужчыны;
9 і не мужчына створаны для жанчыны, а жанчына для мужчыны.
10 Таму жанчына і павінна мець на галаве знак улады над ёю, для Ангелаў.
11 Зрэшты, ні мужчына без жанчыны, ні жанчына без мужчыны, у Госпадзе.
12 Бо як жанчына ад мужчыны, так і мужчына праз жанчыну; а ўсё — ад Бога.
13 Судзíце самі, ці прыстойна жанчыне маліцца Богу з непакрытаю галавою?
14 І хіба́ не сама прырода ву́чыць вас, што калі мужчына адпускае доўгія валасы, то гэта га́ньба для яго,
15 а калі жанчына адпускае доўгія валасы, то гэта слава для яе, бо валасы да́дзены ёй замест пакрывала?
16 А калі б хто захацеў спрачацца, то ні мы такога звычаю не маем, ні Цэрквы Божыя.
17 Але, даючы́ гэтыя настаўле́нні, я не хвалю вас за тое, што вы збіраецеся не на лепшае, а на горшае.
18 Бо, па-першае, чую, што, калі вы збіраецеся разам як Царква, то паміж вамі бываюць падзелы, і гэтаму часткова я веру.
19 Бо павінна быць і разнамы́снасць паміж вамі, каб вы́явіліся сярод вас дасве́дчаныя.
20 Дык вось, калі вы і збіраецеся разам, то гэта не значыць, што вы спажыва́еце вячэру Гасподнюю;
21 бо кожны хутчэй бярэ і есць сваю ўласную вячэру, і тады адзін застае́цца галодным, а другі ўпіваецца.
22 Хіба́ ў вас няма дамоў, каб есці і піць? Альбо хочаце знява́жыць Царкву Божую і прынíзіць тых, хто нічога не ма́е? Што сказаць вам? пахвалíць вас за гэта? Не пахвалю́.
23 Бо я ад Госпада прыня́ў тое, што і вам перадаў: што Гасподзь Іісус у тую ноч, калі Ён вы́дадзены быў, узяў хлеб
24 і, узнёсшы падзяку, пераламіў і сказаў: прымíце, ежце, гэта Цела Маё, Якое за вас пераламля́ецца; рабіце гэта на ўспамін пра Мяне.
25 Таксама і чашу пасля вячэры, і сказаў: гэтая чаша — новы запавет у Маёй Крыві; рабіце гэта кожны раз, калі будзеце піць, на ўспамін пра Мяне.
26 Бо кожны раз, калі вы ясце́ хлеб гэты і п’яце́ чашу гэтую, вы смерць Госпада абвяшчаеце — да таго часу, як Ён прыйдзе.
27 Дык вось, хто будзе есці хлеб гэты і піць чашу Гасподнюю недастойна, вінаваты будзе перад Целам і Крывёю Гасподнімі.
28 Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек, і тады няхай есць ад хлеба гэтага і п’е з чашы гэтай.
29 Бо хто есць і п’е недастойна, той есць і п’е асуджэ́нне сабе, не разважа́ючы пра Цела Гасподняе.
30 З-за гэтага многа сярод вас нядужых і хворых, і памірае нямала.
31 Бо калі б мы судзілі самі сябе, дык не падвярга́ліся б суду.
32 Але калі падвярга́емся суду, то атрымліваем пакара́нне ад Госпада, каб не быць асу́джанымі са светам.
33 Таму, браты мае́, збіраючыся разам, каб есці, адзін аднаго чакайце.
34 Калі ж хто галодны, няхай есць дома, каб збірацца вам разам не на асуджэнне. Астатняе ж уладку́ю, калі прыйду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Да Карынфян 1-е Пасланне святога Апостала Паўла, 11 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да Карынфян 11 раздзел в переводах:
1 да Карынфян 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.