Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да карынтыян 7 1 да карынтыян 7 раздзел

1 А датычна таго, аб чым пісалі вы мне, дык добра чалавеку не закранаць жанчыны;
2 але, з увагі на распусту, кажны хай мае сваю жонку й кажная хай мае свайго мужа.
3 Муж няхай аддае жонцы належнае, таксама і жонка — мужу.
4 Жонка ня мае ўлады над сваім целам, але — муж; гэтак сама й муж ня мае ўлады над сваім целам, толькі — жонка.
5 Ня ўхіляйцеся адно ад другога, хіба толькі з узаемазгодаю, да часц, каб аддацца маліцьве; потым зноў зыходзьцеся разам, каб шатан не спакушаў вас праз непаўстрымнасьць вашу.
6 Гавару гэта як раду, а не як наказ.
7 Бо хацеўбы, каб усе людзі былі, як і я, але кажны мае свой дар ад Бога: адзін — так, а другі — гэтак.
8 Нежанатым-жа і ўдовам кажу: добра былоб, каб трывалі, як я;
9 а каліб не маглі паўстрымацца, няхай жэняцца; бо лепш ажаніцца, чым разьярвацца.
10 Тым-жа, што жывуць у жанімсьцьве, загадваю не я, але Госпад: каб жонка не адлучалася ад мужа.
11 А каліб разлучылася, павінна аставацца бяз мужа, або пагадзіцца з мужам сваім; такжа муж — хай не пакідае жонкі.
12 Іншым-жа кажу я, а не Госпад: калі хто з братоў мае жонку нехрысьціянку й яна згаджаецца зь ім жыць, то хай яе не пакідае;
13 і жонка, што мае няверучага мужа ды ён згаджаецца зь ёю жыць, няхай яго ня кідае;
14 бо няверны муж асьвянчаецца ў жонцы і жонка няверучая асьвянчаецца ў мужу; інакш — дзеці вашыя быліб нячыстыя, а цяпер яны сьвятыя.
15 Калі-ж няверны хацеўбы адыйсьці, няхай адыйходзіць; брат ці сястра ў гэткіх выпадках ня зьвязаны; а Бог паклікаў вас да згоды.
16 Скуль бо ты, жонка, ведаеш, ці ня збавіш мужа? Або скуль ты, мужу, ведаеш ці ня збавіш жонкі?
17 Хай толькі кажны паступае так, як Бог яму празначыў і да чаго паклікаў. Гэтак я навучаю і па ўсіх эклезіях.
18 Пакліканы хто абразаным, ня скрывайся; пакліканы хто неабразаным, то й не абразайся.
19 Абразанне бо ці неабразанне — гэта нічогасьць; уся справа — ў выкананьні Божых прыказанняў.
20 Кажны хай трывае ў тым, у чым быў пакліканы.
21 Быў ты пакліканы нявольнікам — ня журыся; а як можаш стацца вольным, дык карыстай з гэтага.
22 Бо хто ў Богу пакліканы за свайго няволіцтва, той стаўся вызвольнікам Божым; таксама як нявольнікам Хрыстусавым стаецца той, хто пакліканы, будучы вольным.
23 Вы куплены дарагою цаною, дык не рабецеся нявольнікамі людзей.
24 Хай кажны, браты, перад Богам у тым стане трывае, ў якім быў пакліканы.
25 Адноснаж дзявоцтва, то наказу ад Усеспадара ня маю, а даю раду, як той, хто з Божае ласкі годзен даверу.
26 Лічу восьжа, што, дзеля турботнай ростыркі, лепш чалавеку быць так.
27 А зьвязаны ты з жонкаю? Ня шукай разводу. Разьвязаўся з жонкаю? Ня шукай жонкі.
28 Каліжбы й ажаніўся, ня згрэшыш; і каліб дзяўчына выйшла замуж, ня згрэшыць; гэткія аднак для цела будуць мець гора; а мне шкада вас.
29 Ды кажу вам тое, браты: час ужо кароткі, так што маючыя жонак, хай жывуць, якбы іх ня мелі;
30 і тыя, што плачуць, якбы й не плакалі; а што вяселяцца, якбы й не весяліліся; ды што купляюць, якбы ня маючыя;
31 і выкарыстваючыя сьвет гэты, якбы не карыстаючыя, прамінае бо вобраз сьвету гэтага.
32 А я хочу, каб вы былі бястурботнымі. Хто нежанаты, клапоціцца аб тым, што Божае, як дагадзіць Богу;
33 а жанаты клапоціцца аб сьвецкае, як дагадзіць жонцы; ён у разладзе.
34 І жанчына незамужная й дзявіца турбуецца аб тым, што Божае, каб быць сьвятою целам і душою; а замужная клапоціцца аб справах сьвецкіх, як падабацца мужу.
35 Кажу гэта вам на вашу карысьць, не каб накінуць вам путы, але каб вы прыстойна і бесперашкодна трымаліся Бога.
36 А калі хто ўважае за нягожае для свае дзяўчыны (дачкі), каб яна, перацьвіўшы, так і асталася, дык няхай робіць, як хоча, ня згрэшыць, хай выходзіць замуж.
37 Але хто непарушна цьвёрды ў сэрцы сваім і ня зьвязаны патрэбай, але маючы ўладу над сваёю воляй, наважыўся ў сваім сэрцы захаваць дзявочасьць, той добра робіць.
38 Таму вось, хто аддае замуж, робіць добра, а хто не аддае, робіць яшчэ лепей.
39 Жонка зьвязаная законам дакуль жыве ейны муж; а як памрэ муж, можа выйсьці за каго хоча, абы толькі пабожаму.
40 Аднак шчасьлівейшаю будзе, калі вытрывае водле мае рады; а думаю, што і я маю Духа Божага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першы ліст да карынтыян сьвятога Паўла апостала, 7 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

1 да карынтыян 7 раздзел в переводах:
1 да карынтыян 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.