Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

1 да карынтыян, 12 1 да карынтыян, 12 глава

1 Ня хочу, браты, заняхаіць вас у нясьведамасьці аб духоўных дарах.
2 Вы-ж знаеце, што як былі паганамі, дык цягнула вас нясутрымна да немых бажкоў;
3 вось-жа ведайце: ніхто, прамаўляючы ў Духу Божым ня выскажа анатэмы (выкляцьця на Езуса; і толькі той, хто ёсьць пад уплывам Духа Святога кажа: «Усеспадар Езус».
4 Дары ласкі — розныя, але Дух той самы;
5 і ёсьць рожніцы ў паслугаванні, а Усеспадар (Госпад) той самы;
6 ды ёсьць рожніцы і ў дзейнасьці, але Бог той самы, які дзее ўсё ў-ва ўсіх.
7 Кажнаму даецца выяўленне Духа на карысьць:
8 аднаму даецца праз Духа слова мудрасьці, другому слова веды водле тагож Духа;
9 іншаму вера ў тым-жа Духу, а йшчэ іншаму дар аздараўляння ў тым адзіным Духу;
10 аднаму дар цудадзейства, а другому прароцтва, іншаму распазнаванне духаў, іншаму языкаведзтва, або ўмеласьць тлумачэння моваў.
11 А ўсё гэта даконывае адзін і той самы Дух, самахоць надзяляючы кажнага паасобна.
12 Так як цела ёсьць адно, а частак (чэлесаў) мае шмат і ўсе яны, хоць іх шмат, становяць адно цела — гэтак і Хрыстус.
13 Усе бо мы ахрышчаны адным Духам у вадно цела, ці-то Юдэйцы, ці Грэкі, нявольнікі ці вольныя, і ўсе адным Духам перапоены.
14 Бо і цела ня ёсьць адной часткай (чэлесам), але многімі.
15 Каліб так сказала нага: «Яж ня рука і таму да цела не належу», дык ціж праз гэта і не належыць?
16 І каліб вуха сказала: «Я ня вока, дык да цела не належу», дык няўжо праз гэта й не належыць?
17 Каліб усё цела было вокам, дык дзе слых? Або каліб усё было слых, дык дзеж тады нюх?
18 Алеж Бог разьмяркаваў чэлесы — кажнага зь іх — у целе, як Сам хацеў.
19 І каліб усё было адным чэлесам, дык дзе тады цела?
20 Цяпер-жа чэлесаў шмат, а цела адно.
21 Ня можа сказаць вока руццэ: «Ты непатрэбная мне»; або галава — нагам: «Вы непатрэбныя мне».
22 Бо-ж часткі цела, што здаюцца слабейшымі, шмат патрабнейшыя,
23 і якія ўважаем менш пачэснымі ў целе, тым-большай прыстойнасьцю ахоўваем тыя, што ўходзяць у нас за няпрыстойныя,
24 прыстойныя бо гэтага не патрабуюць: Бог так разьмяркаваў цела, што прыдаў больш увагі тым часткам, якім яе не хапала,
25 каб ня было разладу ў целе, але каб усе часткі аднолькава адна аб другой рупіліся.
26 І як цярпіць адна часьціна, цярпяць зь ёю ўсе часьціны, а калі услаўляецца адна частка, радуюцца зь ёю ўсе часткі.
27 Вы-ж — цела Хрыстуса, а паасобна — часьціны (чэлесы).
28 І адных паставіў Бог у Эклезіі: па-першае Апосталаў, па-другое Прарокаў, па-трэцяе Вучыцялёў: далей — сілы цудадзейныя, аздараўляльныя, дапаможныя, гаспадарныя, моваведныя.
29 А ціж усе Апосталамі? Ці ўсе Прарокамі? Ці ўсе Вучыцелямі?
30 Ці ўсе маюць дар цудадзейскі? Ці дар аздараўляння? Ці ўсе моваведамі? Ці ўсе тлумачамі?
31 Дабівайцеся вышэйшых дараў, а я пакажу вам шлях найвышэйшы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1 да карынтыян, 12 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.