Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

1 да Карынцянаў, 12 1-ы ліст да Карынцянаў, 12 глава

1 Не хачу, браты, каб вы не ведалі пра духоўныя дары.
2 Бо вы ведаеце, як вы былі паганамі, дык хадзілі да нямых ідалаў, быццам вялі вас.
3 Дзеля таго даводжу вам, што ніхто, хто гаворыць у Духу Божым, не кажа: «Анатэма Ісусу!» Ды ніхто не можа назваць Госпадам Ісуса, як толькі ў Духу Святым.
4 Розныя дары ласкі, але адзін і той самы Дух.
5 І адрозненні ў служэннях, але той самы Госпад.
6 І адрозненні ў дзейнасці, але той самы Бог, Які ўсё ва ўсіх робіць.
7 Кожнаму даецца аб’яўленне Духа для карысці.
8 Аднаму даецца Духам слова мудрасці, другому даецца тым самым Духам слова ведання,
9 яшчэ іншаму даецца вера тым жа Духам, іншаму — дары аздараўлення тым самым Духам,
10 іншаму — чыніць цуды, іншаму — праракаванне, іншаму — распазнаванне духаў, іншаму — розныя мовы, іншаму — тлумачэнне моў.
11 Усё гэта робіць адзін і той самы Дух, даючы кожнаму, як Ён хоча.
12 Як адно цела мае многа членаў, а ўсе члены аднаго цела, хоць іх многа, твораць адно цела, так і Хрыстос.
13 Мы бо ўсе адным Духам ахрышчаны ў адно цела, ці то юдэі, ці то грэкі, ці то нявольнікі, ці то свабодныя, і ўсе напоены адным Духам.
14 А цела складаецца не з аднаго члена, але з многіх.
15 Калі б нага сказала: «Я не ад цела, бо я не рука», дык няўжо яна таму і не ад цела?
16 Або калі вуха скажа: «Я не ад цела, бо я не вока», дык няўжо яно і не ад цела?
17 Калі б усё цела было вокам, дзе ж слых? А калі б усё цела было б слых, дык дзе нюх?
18 Але цяпер Бог размясціў члены так, што кожны з іх у целе, як Ён захацеў.
19 А калі б усе былі адным членам, дык дзе ж цела?
20 Вось цяпер членаў многа, а цела — адно.
21 Не можа вока сказаць руцэ: «Ты мне непатрэбна!» або галава нагам: «Вы мне не патрэбны!»
22 Наадварот, члены цела, якія падаюцца слабейшымі, больш патрэбныя,
23 ды тыя, якія мы лічым менш пачэснымі ў целе, мы акружаем асаблівай пашанай, а тыя, што лічацца непрыстойнымі, маюць асаблівае ўшанаванне,
24 а нашы прыстойныя не патрабуюць нічога. Але Бог уфармаваў цела, даўшы большую пашану таму, якому не хапае,
25 каб не было ў целе раздзялення, але каб паасобныя члены рупіліся адзін аб адным.
26 Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
27 Вы — Цела Хрыстова, а паасобна — члены.
28 І адных Бог паставіў у Царкве па-першае — Апосталамі, па-другое — прарокамі, па-трэцяе — настаўнікамі, потым тых, што маюць моц чынення цудаў, потым дары аздараўлення, дар успамогі, дар гаспадаравання, дар усякіх моў.
29 А ці ўсе Апосталы? Ці ўсе прарокі? Ці ўсе настаўнікі? Ці ўсе сілы?
30 Ці ўсе маюць дары аздараўлення? Ці ўсе гавораць мовамі? Ці ўсе тлумачаць?
31 Рупцеся аб дарах большых, а я вам пакажу шлях яшчэ больш дасканалы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 12 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.