Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў 12 Першае да Карыньцянаў 12 раздзел

1 Аб духоўных-жа, браты, не хачу, каб вы няве́далі.
2 Ве́даеце, што, як былі вы паганамі, дык да ідалаў безгалосных хадзілі, быццам вялі вас.
3 Дзеля гэтага кажу вам, што ніхто, гаворачы Духам Божым, ня скажа праклёну на Ісуса; і ніхто ня можа назваць Ісуса Госпадам, як толькі Духам Сьвятым.
4 Ёсьць розьніцы ў дараваньнях, але Дух той самы;
5 і розьніцы ў служэньні, а Госпад той самы;
6 і розьніцы ў дзе́яньні, а Бог той самы, што ўсё і ў-ва ўсіх робіць.
7 Але кожнаму дае́цца выяўле́ньне духа на карысьць:
8 аднаму дае́цца Духам слова мудрасьці, другому слова ве́ды тым-жа Духам;
9 іншаму ве́ра тым жа духам; іншаму дар азрадаўляньня тым-жа Духам;
10 іншаму рабіць цуды, іншаму прароцтва, іншаму распазнаваньне духаў, іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў.
11 Усё-ж гэтае робіць адзін і той-жа Дух, надзяляючы кожнага асобна, як Яму хочацца.
12 Бо, як це́ла адно, але ма́е многа чле́наў, і ўсе чле́ны аднаго це́ла, хаця іх і многа, ёсьць адно це́ла, — гэтак і Хрыстос.
13 Бо ўсе́ адным Духам ахрышчаны ў адно це́ла, Юдэі ці Грэкі, рабы ці вольныя, і ўсе́ напоены адным Духам.
14 Це́ла-ж не адзін чле́н, але многа.
15 Калі скажа нага́: я — ня рука, я не ад це́ла, дык ці-ж яна і не ад це́ла?
16 І калі скажа вуха: я ня — вока, я не ад це́ла, дык няўжо-ж яно і не ад це́ла?
17 Калі ўсе це́ла — вока, дык гдзе́ слых? Калі ўсе слых, дык гдзе́ нюх?
18 Але-ж Бог разлажыў чле́ны, кожны з іх па адным, у це́ле, як Сам хаце́ў.
19 А калі-б усе́ былі адзін чле́н, дык гдзе́ це́ла?
20 Але цяпе́р чле́наў многа, а це́ла адно.
21 Ня можа-ж вока сказаць руцэ: ты мне́ непатрэбна; ці таксама галава нага́м: вы мне́ непатрэбныя.
22 Але-ж чле́ны це́ла, якія здаюцца слабе́йшымі, шмат патрабне́йшыя,
23 і, якія нам здаюцца больш непачэснымі ў целе, тых бале́й у чэсьці ма́ем, і нашыя няпрыстойныя больш прыстойны выгляд маюць,
24 а нашыя прыстойныя ня маюць патрэбы. Але Бог склаў це́ла, даўшы ме́нш дасканалым большую чэсьць,
25 каб ня было падзе́лу ў це́ле, а ўсе́ чле́ны аднолькава адзін аб адным каб рупіліся.
26 Дзеля гэтага, калі це́рпіць адзін член, церпяць з ім усе́ чле́ны; калі славіцца адзін чле́н, з ім радуюцца ўсе́ чле́ны.
27 Вы-ж — це́ла Хрыстовае, а паасобна — чле́ны.
28 І адных Бог паставіў у Царкве́ напе́рш Апосталамі, потым прарокамі, трэціх вучыцялямі; дале́й (цудоўныя) сілы, затым дары аздараўляньня, дапамаганьня, гаспадараваньня, розныя мовы.
29 Ці ўсе́ Апосталы? ці ўсе́ прарокі? ці ўсе́ вучыцялі? Ці ўсе́ (цудоўныя) сілы?
30 Ці ўсе́ маюць дар аздараўляньня? ці ўсе́ гавораць мовамі? ці ўсе́ тлумачы?
31 Рупцеся аб дарох большых, і я пакажу вам шлях яшчэ ле́пшы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Першае Пасланьне Паўлы да Карыньцянаў, 12 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

1 да Карыньцянаў 12 раздзел в переводах:
1 да Карыньцянаў 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.