Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 да Карыньцянаў, 13 Першае да Карыньцянаў, 13 глава

1 Калі я гавару мовамі чалаве́чымі і ангельскімі, а любві ня маю, то я ме́дзь зьвінячая ці кімвал гудзячы.
2 Калі я маю прароцтва, і ве́даю ўсе́ тайны і ўсякае ве́даньне, і калі маю ўсю ве́ру, каб і горы перастаўляць, а ня маю любві, дык я нішто.
3 І калі я раздам усю маемасьць маю і аддам це́ла маё на спале́ньне, а любві ня маю, дык няма мне́ ніякае карысьці.
4 Любоў це́рціць доўга, міласэрная яна; любоў не завідуе; любоў не вывышшаецца, не надзімаецца,
5 ня буяніць, ня шукае свайго, не гняўліва, ня думае благога,
6 ня радуецца з крыўды, але це́шыцца з праўды.
7 Усё пакрывае, усяму ве́рыць, усяго спадзяе́цца, усё це́рпіць.
8 Любоў ніколі ня чэзьне, а вось прароцтвы — і тыя чэзнуць, і мовы змоўкнуць, і ве́да зьніштожыцца.
9 Бо мы часткова ве́даем і часткова прарочым;
10 калі-ж прыдзе дасканалае, тады тое, што часткова, счэзьне.
11 Калі я быў дзіцяткам, дык па-дзіцячаму гаварыў, па-дзіцячаму разважаў; я як стаўся мужам, дык пакінуў дзіцячае.
12 Цяпе́р мы бачым як-бы праз мутнае шкло, дагадваючыся; тады-ж абліччам да аблічча; цяпе́р я пазнаю́ часткова, а тагды пазна́ю гэтак сама, як сам я пазна́ны.
13 А цяпе́р трываюць ве́ра, надзе́я, любоў — гэтыя тры; але большая з іх любоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Першае да Карыньцянаў, 13 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.